Паводле інфармацыі “Нашай Нівы” ў Мсьціславе затрыманы намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч. Што яму закідаецца, пакуль невядома. Яго затрымали разам з актывістам штабу Мілінкевіча Алесем Мазурам.

Напярэдадні прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў са спасылкаю на крыніцы ў сілавых структурах паведамлялі пра існаваньне пляну прэвэнтыўнага затрыманьня ўсіх значных лідэраў апазыцыі, каб абезгаловіць магчымыя масавыя пратэсты 19 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0