15.06.2012 / 18:55

Так кажа Надзея Каткавец 5

Чыноўнікаў, бывае, вельмі цікава чытаць і слухаць. Вось, напрыклад, адзін з іх цягам ледзь не дзясятка гадоў хваліўся, што ў Беларусі захаваны калгасна-саўгасны лад і такім чынам выратавана вёска, выратавана сялянства. Адале той самы чыноўнік раптам, ні з пушчы ні з бору, абвясціў праграму адраджэння вёскі. Дык што, вёска ўжо дала дуба ці яшчэ знаходзіцца ў коме?

З чыноўнікаў аграпрымысловага комплексу журналістам найбольш падабалася сваімі выказваннямі Надзея Каткавец. Цяпер яна (чытайце ўважліва) дырэктар дэпартаменту Аграпрамысловага (менавіта так, з вялікай літары!) комплексу Еўразійскай эканамічнай камісіі. Во якая важная шышка! Г

утарку з ёю «Звязда» за аўторак 12 чэрвеня надрукавала пад загалоўкам «Надзея Каткавец: „Аб’яднаўшыся, мы зможам дыктаваць сусветныя цэны“». Дрыжыце, Амерыка, Канада, Аўстралія!
Вас абяцалі дагнаць і перагнаць яшчэ з 1930-х (калі не памялюся). А цяпер паставяць на калені.
У тэксце тае гутаркі маецца ўрэзка, і буйнымі літарамі ў ёй надрукаваныя такія словы-цытата: «Не трэба звязаваць змены ў беларускай вёсцы з Мытным саюзам і АЭП». Памры — лепей не скажаш. Калі перакласці гэтае выказванне на мову роднай аселіцы, дык чытаем: ад Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы ніякай карысці беларуская вёска не атрымае.

І наступны сказ з тае ж урэзкі: «Мне вельмі хацелася б, каб вёска жыла і развівалася, каб туды прыходзіла цывілізацыя, гарадскія ўмовы жыцця, але гэта мала звязана з тым, што робіць зараз Дэпартамент, які я ўзначальваю Маскве».

Якое каштоўнае прызнанне! Зрэшты, мы і без Надзеі Каткавец ведаем, што наша вёска ледзь жывая, практычна не развіваецца і што ў яе, мякка кажучы, праблемы з цывілізаваным ладам жыцця. Мытны ж саюз і АЭП цывілізацыі ў нашу вёску не прынясуць. У яго, відаць, іншая задача. Так кажа Надзея Каткавец.

Анатоль Сідарэвіч

0
філёлах / Адказаць
15.06.2012 / 19:42
Самы чалавечны чалавек Каця назаўсёды войдзе ў гісторыю і шматлікія жыцьцёвыя гісторыі, як недасяжны майстар мастацкага, жывога, трапяткога слова! З ейнага роліка пра "хаацічэскія цэны" будуць пачынаць вучыць у ВНУ і акадэміях дэкламацыі, рыторыцы, логіцы і замежным мовам - латыне, эсперанта, ангельскай, кітайскай, а таксама класічнай трансянцы. Віва, акадэмія, віва, прафэсоры!
0
Прынцэса цырка / Адказаць
15.06.2012 / 21:26
Яны, пэўна, выпісалі яе ў «лона братэрскай любові» "чісто поржать", пацешыцца пасьля сытнай вячэры
0
угнецённы люд / Адказаць
15.06.2012 / 22:15
Калi пераможам трох талсцякоў, мы Надзею вернем на радзiму, як народнае дастаянiе!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру