15.06.2012 / 20:59

Сенсацыя ў Барысаве: БАТЭ прайграў «Брэсту» 4

Але і «Гомель» прайграў аўтсайдару.

У пятніцу прайшлі чатыры матчы 14-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.

Сенсацыя грымнула ў Барысаве, дзе лідар чэмпіянату прайграў «Брэсту» — 0:1 (Забара, 91). БАТЭ пацярпеў паразу ў першым туры, а потым было 11 запар перамогаў. Цяпер другая параза ў чэмпіянаце пры адсутнасці нічыіх.

Іншыя вынікі: «Дынама» Мінск — «Мінск» — 1:0, «Тарпеда-БелАЗ» — «Гомель» — 1:0, «Нёман» — «Белшына» — 1:0.

Матч «Шахцёр» — «Славія» пройдзе ў суботу.

Становішча камандаў:. БАТЭ — 33 (13 гульняў), Гомель — 24 (12), Дынама Мінск — 22 (12), Шахцёр — 21 (12), Мінск — 17 (13), Нёман — 15 (13), Нафтан — 13 (12), Белшына — 11 (12), Брэст — 10 (11), Славія, Тарпеда — 10 (12).

***

19 чэрвеня (аўторак) будуць згуляныя два прапушчаныя матчы 12-га тура: «Дынама» Мінск — «Гомель», «Брэст» — «Белшына».

Матчы 15-га тура пройдуць 23 чэрвеня.

nn.by

0
Аматар портэра / Адказаць
15.06.2012 / 23:07
Усёроуна перамога будзе за намi. Пiце пiва, спадарства!
0
НеФан / Адказаць
16.06.2012 / 13:42
Чемпионат! больше одного гола за игру не забивают :)
0
Франак Нырка / Адказаць
17.06.2012 / 20:51
БАТЭ зарабіў мінулым годам дадатковыя мільёны еўра, але згубіў пазамінулую магчымасць удасканаляння ў міжнародных матчах ажно да вясны. Яны даволі упэўнена тады супрацьстаялі французам, падзяліўшы ачкі. Што далі мінулагоднія грошы пакажа лета, або можа быць восень з вясной. А сёлетнія рэкорды на нутраным фронце не пакажчык. І паразы на гэтым жа фронце не пакажчык. Не варта астатнім нашым клюбам у далейшым зацыклівацца на геройствах з БАТЭ. Як напрыклад, ужо усё згубіўшаму Мінску трошкі раней. Варта Гомелю, Шахцёру і Мінскаму Дынама абмежаваць свае амбіцыі дома, не заганяючы і сябе, і астатніх лідараў. Адрыў ад астатніх удзельнікаў ЧБ дастатковы, каб спакойна трымаць сітуацыю пад кантролем на наступныя еўракубкавыя размеркаванні і спакойна падрыхтавацца да сёнешніх. Шкада, толькі неадпаведнасці Дынама Мінскага і Нафтана. А так чатыры лідары- чатыры дэпутаты ў Еўропу. Будуць перамогі на Еўропе, будуць і грошы і досвед на развіццё футболу... І патрыятызм з мовай адраджацца хутчэй будуць.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру