Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на хлеб і хлебабулачныя вырабы (3,7%), піва (1,9%), ялавічыну (акрамя бескасцёвага мяса), масла (па 1,7%), ялавічыну бескасцёвую (1,6%), маянэз (1,5%), каўбасу вараную першага гатунку і паўвэнджаную, паўфабрыкаты з мяса птушкі, тварог тлусты, кефір, сыр цвёрды і плаўлены, муку пшанічную, напоі безалкагольныя (0,6—1,3%), бензін (5,3%), тканіны (1,7%), паслугі дашкольных устаноў (9,2%), санаторна-аздараўленчыя паслугі (6,6%), жыллёва-камунальныя (6,5%), паслугі культуры (2,8%), пасажырскага транспарту (2,1%), бытавыя паслугі (1,3%).

Патаннеў алей (акрамя аліўкавага) — на 0,3%, проса — на 0,4%, марожаная рыба — на 0,6%, курыныя яйкі — на 0,9%, грэчка — на 1%.

За студзень—май цэны выраслі на 8,5%, з улікам 12 дзён чэрвеня — на 9,5%. Па выніках года ўрад разлічвае ўтрымаць інфляцыю ў межах 19—22%. У 2011 годзе спажывецкія цэны павялічыліся на 108,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?