15 чэрвеня ў Лідзе (Гродзенская вобласць) прайшла цырымонія развітання з падпалкоўнікам Мікалаем Грыдневым — пілотам
- Паводле інфармацыі Мінабароны, падчас палёту адпрацоўваліся тэхніка пілатавання і паветранай навігацыі на малых і вельмі малых вышынях. Пасля выканання задання на вышыні 200 метраў самалёт пачаў губляць кіраванне, і кіраўнік палёту даў каманду лётчыку на катапультаванне. Грыднеў здолеў адвесці машыну ад вёскі Навіны, падзенне самалёта адбылося за два кіламетры на поўнач ад населенага пункта. Пасля катастрофы міністр абароны ўвёў забарону на палёты ўсёй авіяцыі Узброеных сіл.
Падчас выканання прафесійных абавязкаў па асвятленні жалобнай цырымоніі міліцыя і людзі ў цывільным затрымалі фотакарэспандэнта БелаПАН Аляксандра Саенку і здымачную групу тэлеканала «Белсат».
У іх быў выдалены з інфармацыйных носьбітаў увесь зняты матэрыял.Неўзабаве Саенку адпусцілі, а прадстаўнікоў «Белсата» пратрымалі ў міліцыі прыкладна тры гадзін.
0
0
0
0
0
0