16.06.2012 / 18:04

«Сам бог загадаў пад купалам гэтага сабора стварыць планетарый» 4

45 год таму выйшаў дакументальны фільм пра Гродна. Унікальныя кадры, паралелі з сучаснасцю.

Дакументальны фільм «Гродзенскі кашалёк», зняты 45 год таму, расказвае пра бюджэт савецкага Гродна ў другой палове 60-х. Колькі каштавала вучоба аднаго вучня, выхаванне аднаго дзіцяці ў садку, у колькі абышоўся гіганцкі каток на Савецкай плошчы?

Фільм утрымлівае ўнікальныя кадры старога горада. Пустая пляцоўка на месцы нядаўна знесенага бернардзінскага жаночага кляштара яшчэ не занятая будынкам абласнога драмтэатра, сквер на Савецкай у засені дрэваў, дахі кварталаў каля Фарнага касцёла.

Голас за кадрам расказвае, што ў архітэктараў свае клопаты — як захаваць своеасаблівасць старадаўняга горада. У кадр трапляе царква манастыра базыліянак.

«Напэўна, сам бог загадаў пад купалам гэтага сабора стварыць планетарый», — кажа голас за кадрам. Не самы страшны варыянт, калі ўлічыць, што Фару Вітаўта проста ўзарвалі. Зрэшты, сённяшнія гродзенскія архітэктары ізноў вырашаюць тую самую задачу, а ад старога горада застаецца ўсё менш.

Аўтары фільма зладзілі правакацыйны эксперымент. Мужчына ў людным месцы паламаў лаву. Пры гэтым заўвагу яму зрабіў толькі адзін чалавек. Яшчэ адна паралель з сённяшнім днём: на абарону старасвецкіх дамкоў у Гродне выйшлі адзінкі.

СП

0
Аматар портэра / Адказаць
16.06.2012 / 21:17
Савецкая перадача "Скрытая камера" ))))))
0
мясцовы2 / Адказаць
16.06.2012 / 21:27
дзякуй. цікава было паглядзець на Гродна 60х
0
VALKYRIJA / Адказаць
18.06.2012 / 16:25
...на абарону старасвецкіх дамкоў у Гродне выйшлі адзінкі... ---------------------------- Калісьці модадзь і з Менску прыязджала бараніць будынкі... Але калі самі гароднечукі не чухаюцца, так хто дапаможа???
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру