Гіоргас Карагуніс са сваімі галоўнымі заўзятарамі

Гіоргас Карагуніс са сваімі галоўнымі заўзятарамі

35-гадовы капітан грэкаў Гіоргас Карагуніс, чэмпіён Еўропы 2004 года на прэс-канферэнцыі пасля матчу з Расіяй (1:0) быў вельмі эмацыйны.

Перш за ўсё ён сказаў:

— Гэта чароўна. Гэта ноч, неверагодная для ўсёй Грэцыі. Мы гулялі з вельмі добрай камандай, для перамогі над якой трэба было трошкі шчасця. І мы яго атрымалі. Але ў другім тайме мы заслугоўвалі 11-метровага, аднак суддзя замест гэтага паказаў мне жоўтую картку, з-за якой я прапушчу чвэрцьфінал. Але маё шчасце гэта цяпер ніяк не азмрочвае…

Галоўным была наша прага перамогі. Пасля паражэння ад Чэхіі мы вярнуліся ў Варшаву, і калі пачулі пра нічыю Расіі з Польшчай, то адчулі, што гэта для нас — велізарны шанец. Мы ведалі, што гэта будзе вельмі цяжка, гулялі з душой, аддалі гульні ўсё сілы. Гэта адлюстроўвае характар ​​нашай каманды. Так, мы гулялі на вынік. Немагчыма было не браць у разлік, што мы праводзім матч фактычна на чужым полі, хоць нашы заўзятары падтрымлівалі нас выдатна. Дзякуючы гэтаму матчу мы зрабілі шчаслівымі грэкаў ва ўсім свеце.

Тое, што адбываецца ў Грэцыі, з’яўляецца матывацыяй для вас?

— Калі мы выляталі з Афін, то казалі, што аддамо гульні дзеля нашай краіны ўсё, што ў нас ёсць. Цяпер у нашых суайчыннікаў цяжкі час.

І нам удалося падарыць ім ўсмешку. Гэта галоўнае. Мы заслужылі гэтага чвэрцьфіналу. Мы ўсе шчаслівыя. Мы зрабілі гэта для Грэцыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?