У апошняй дэкадзе жніўня (тэрміны ўдакладняюцца) на «Мінск-Арэне» пройдзе турнір імя Руслана Салея з удзелам трох камандаў: мінскага «Дынама», жлобінскага «Металурга» і чэхаўскага «Віцязя».

Таксама прыняць удзел у турніры было прапанавана і яраслаўскаму «Лакаматыву». Аднак з-за шчыльнага графіку перадсезоннай падрыхтоўкі каманда была вымушана адмовіцца ад удзелу, паведаміў генеральны дырэктар мінскага клуба Аляксей Торбін.

Нагадаем, што Руслан Салей і яраслаўскі «Лакаматыў» разбіліся 7 верасня 2011 г. Каманда ляцела ў Мінск на першы матч сезона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?