Касцёл Св. Тройцы,18 ст., Глыбокае

Касцёл Св. Тройцы,18 ст., Глыбокае

Наша рэчаіснасць: шыльда на касцёле 18 ст. зроблена з памылкай

Наша рэчаіснасць: шыльда на касцёле 18 ст. зроблена з памылкай

«Плошча 17 Верасня», шыльда на прыватным доме, Глыбокае

«Плошча 17 Верасня», шыльда на прыватным доме, Глыбокае

У Глыбокім няма месца гультаям ды п'янтосам.

У Глыбокім няма месца гультаям ды п'янтосам.

Мясцовыя працаўніцы

Мясцовыя працаўніцы

Царква Раства Багародзіцы, 17 ст., Глыбокае

Царква Раства Багародзіцы, 17 ст., Глыбокае

Наша мінуўшчына: Kontarzewski спачывае побач з Контаржевской

Наша мінуўшчына: Kontarzewski спачывае побач з Контаржевской

Калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 г.

Калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 г.

Магіла Грынеўскіх, маці і дзеда пісьменніка Аляксандра Грына, Задарожжа

Магіла Грынеўскіх, маці і дзеда пісьменніка Аляксандра Грына, Задарожжа

Нэагатычны касцёл пач. 20 ст., Задарожжа

Нэагатычны касцёл пач. 20 ст., Задарожжа

Наша рэчаіснасць: шыльда музея культуры і побыту зроблена па-расейску

Наша рэчаіснасць: шыльда музея культуры і побыту зроблена па-расейску

«Маланка»: вясковая «дошка гонару»

«Маланка»: вясковая «дошка гонару»

Касцёл сяр. 18 ст., Лужкі

Касцёл сяр. 18 ст., Лужкі

У гэтым доме жылі цясці Станіслава Булак-Булаховіча.

У гэтым доме жылі цясці Станіслава Булак-Булаховіча.

След «беларускамоўных» хуліганаў у занядбаным будынку млына 19 ст.

След «беларускамоўных» хуліганаў у занядбаным будынку млына 19 ст.

«Дзісна – самы маленькі горад Беларусі».

«Дзісна – самы маленькі горад Беларусі».

Не ўсе дрэвы ў Дзісне перажылі «дэкаратыўнае» абразанне.

Не ўсе дрэвы ў Дзісне перажылі «дэкаратыўнае» абразанне.

Дзісенскі краязнаўца Пятро Баговіч.

Дзісенскі краязнаўца Пятро Баговіч.

Дзісенцы крэатывяць.Каб наведаць Еўропу, не абавязкова мець шмат грошай і шэнгенскую візу. «Падарожжы ў Еўропу», якія ладзяць «Еўрапейскі клуб», «Будзьма» і «Таварыства аховы помнікаў», адкрываюць вандроўнікам Беларусь еўрапейскую, малавядомыя мясціны нашай краіны.

У суботу адбылася вандроўка па гістарычнай Дзісеншчыне. Экскурсаводам быў Антон Астаповіч, старшыня «Таварыства аховы помнікаў».

На рахунку Астаповіча некалькі соцень вандровак. Падаецца, гэты чалавек можа распавесці «біяграфію» любога беларускага помніка.

Ці ведалі вы, што аўтар «Пунцовых ветразяў» Алянсандр Грын мае беларускія карані?
Яго сваякі пахаваныя ля касцёла ў вёсцы Задарожжа. А з Глыбоччыны паходзіць польскі пісьменнік Тадэвуш Далэнга-Мастовіч. Паводле яго рамана быў зняты Ежы Гофманам у 1982 г. культавы ў савецкі час фільм «Знахар».
Як клічуць у народзе губернатара Віцебшчыны? Хто такія мэр Лужкоў і «дойч-марачкін»?
У экскурсіях Астаповіча «сухая» гісторыя ажывае, на кожны помнік знойдзецца свой анекдот.

Багата ў краязнаўцы і гісторый з уласнага жыцця. Напрыклад, як ратаваў царкву ад бацюшкі, калі той дадумаўся «упрыгожыць» гістарычны будынак сайдынгам.

У Германавічах вандроўнікі наведалі ўнікальны прыватны музей Ады Райчонак. Цікава было даведацца, што пляменнік мітрапаліта Кандрусевіча – мастак. У музеі ёсць некалькі яго карцін.

А ў Дзісне, самым маленькім горадзе Беларусі, нечакана для ўсіх экскурсаводам стаў мясцовы жыхар Пятро Баговіч.

Як кажа Астаповіч, людзі, якія цікавяцца гісторыяй, лёсам Бацькаўшчыны, «лакаматывы» беларушчыны.

«Хай іх лічаць дзівакамі, хай з іх, бывае, смяюцца. Але за імі ўсё цягнецца».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?