Паводле звестак Белстата, у студзені-маі 2012 года рэалізацыя гарэлкі павялічылася на 7,5% у параўнанні са студзенем-маем 2011 года. Прададзена 4 млн. 920,6 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 50,5% (у студзені-маі 2011 года — 44,2%).

Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту ў студзені-маі 2012 года склала 10,4%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 5,8 трлн. рублёў.

Піва за пяць месяцаў гэтага года прададзена 13 млн. 178,7 тыс. дал, што на 1,8% больш за аналагічны леташні паказчык.

Доля гэтага напою ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 13,5% (за студзень-май 2011 года — 12,5%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 832 тыс. дал (на 1,3% менш), вінаградных він — 1 млн. 211,6 тыс. дал (на 6,7% менш), пладовых він — 4 млн. 766,1 тыс. дал (на 29,9% менш). Пладовыя віны занялі 22,1% у аб’ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені-маі 2011 года — 29,6%).

Каньяку і брэндзі прададзена 95,7 тыс. дал (на 33,9% менш), пеністых він і шампанскага — 577,7 тыс. дал (на 17,6% больш), слабаалкагольных напояў — 332,4 тыс. дал (на 10,5% менш).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?