Лідар кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў мяркуе, што Аляксандр Лукашэнка скарыстае выбары ў палату прадстаўнікоў для ўзмацнення свайго палачнага рэжыму.

«Я за тое быў і застаюся, каб рашэнне, ці ўдзельнічаць у выбарах, ці іх байкатаваць, было прынята апазіцыяй кансалідавана: ці ўсе ўдзельнічаюць, ці ўсе байкатуюць. Тады байкатуюць. А не проста не ўдзельнічаюць і ляжаць на канапах, нічога не робяць. На сённяшні момант, калі частка апазіцыі ўдзельнічае ў выбарах, што нічога не дасць, а частка апазіцыі ў выбарах не ўдзельнічае, кажучы, што яна іх байкатуе, што нічога не дасць, я гэтак да гэтых выбараў і стаўлюся: проста ніяк.

Гэтыя выбары насамрэч не ёсць важным палітычным мерапрыемствам у жыцці Беларусі. Гэта будзе чарговы фарс.
А гэта ўжо сам сказаў Лукашэнка і пра гэта сказала ягоная абіральніца Ярмошына, што будзе ўсё як было. А калі будзе ўсё як было, то як да гэтага ставіцца — проста ніяк!»

«Калі вы кажаце, што не будзеце ўдзельнічаць у выбарах, гэта значыць, вы — за байкот?»

«На сёння ёсьць толькі словы пра байкот і словы пра ўдзел. Калі словы пра ўдзел яшчэ неяк можна зразумець, бо будуць нейкія кандыдаты, то ў слове «байкот» на сённяшні дзень няма ніякага напаўнення: хто і як будзе байкатаваць, дзе на гэта чалавечыя і матэрыяльныя сродкі? Проста прамаўляецца слова «байкот». У такім разе гэта ніякі не байкот, і калі няма ў чым удзельнічаць, то як у ім можна ўдзельнічаць? Тое самае і выбары. Няма выбараў, і ўдзельнічаць ці не ўдзельнічаць у іх — гэта тое самае. Вось гэтым і вызначаюцца мае адносіны да гэтых выбараў: ніякія. Нібыта гэтых выбараў проста няма. Кампанія «Гавары праўду» будзе рыхтавацца да прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?