Пра гэта паведамляецца на сайце абласной пракуратуры.

Пракуратура Авюрскага раёна Тувы праверыла выкананне федэральнага заканадаўства аб выкарыстанні дзяржаўнай і нацыянальнай моваў у Хандагайцінскай, Саглынскай, Салчурскай, Дус-Дагскай, Чаа-Суурскай і Ак-Чыраанскай школах рэспублікі і высветліла, што заняткі па расійскай мове ў гэтых школах праходзяць па-тувінску.

«Падчас праверкі высветлена, што ў названых школах урокі па расійскай мове і літаратуры вядуцца на тувінскай мове, у рэдкіх выпадках выкарыстоўваецца расійская мова. У пачатковых класах урокі вядуцца выключна на тувінскай мове», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Пракуратура нагадвае, што, паводле расійскага заканадаўства, навучанне ў дзяржаўных адукацыйных установах павіннае праводзіцца па-расійску.

«Акрамя таго, няведанне расійскай мовы парушае канстытуцыйныя правы і інтарэсы грамадзян, ставіць іх у залежнасць ад моўнай прыналежнасці, што можа адбіцца на фармаванні культуры міжэтнічных і міжканфесійных адносін. Дзяржаўная мова спрыяе ўмацаванню міжнацыянальных сувязяў народаў Расіі ў адзінай шматнацыянальнай дзяржаве», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Па выніках праверкі пракуратура загадала дырэктарам школ Авюрскага раёна ліквідаваць выяўленыя парушэнні і прыцягнула да дысцыплінарнай адказнасці 52 настаўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?