Развітанне з Барысам Звозскавым адбудзецца 19-га чэрвеня ў Доме Смутку «Цырыманіял», які месціцца на перакрыжаванні вуліц Тухачэўскага і Куляшова (тэррыторыя вайсковай часткі) у Менску, з 13.00 да 15.00.

Просім улічваць, што вянкі са штучных кветак не змогуць быць выкарыстаныя ў цырымоніі пахавання, і аддаваць перавагу жывым кветкам.

Вядомы беларускі праваабаронца Барыс Ігаравіч Звозскаў пайшоў з жыцця ўначы 18 чэрвеня, пасля працяглай і цяжкай хваробы, ва ўзросце 63 гадоў. Ён быў адным з заснавальнікаў аб’яднання «Прававая ініцыятыва», першым прэзідэнтам Беларускага Дома правоў чалавека, у 2008-м годзе быў уганараваны прэміяй «Праваабаронца года Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?