Паводле інфармацыі “Нашай Нівы” ў Магілёве ў 15.10 затрыманы старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Зранку затрыманы актывіст Партыі БНФ і “Маладога фронту Сяргей Нягацін, а ў Касьцюковічах — Мікалай Малахаў і Уладзімер Патапаў.

Напярэдадні прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў са спасылкаю на крыніцы ў сілавых структурах паведамлялі пра існаваньне пляну прэвэнтыўнага затрыманьня ўсіх значных лідэраў апазыцыі, каб абезгаловіць магчымыя масавыя пратэсты 19 сакавіка.

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0