18.06.2012 / 21:59

У Бабруйску апаганілі могілкі 3

У Бабруйску на найвялікшых гарадзкіх могілках, што на вуліцы Менскай, разьбітыя і паваленыя некалькі надмагільляў. Хто і калі іх пашкодзіў, невядома.
Пра здарэньне на могілках паведаміў «Свабодзе» жыхар Бабруйска Віктар.

«Я праяжджаў непадалёк ад могілак і зьвярнуў увагу на паваленыя надмагільныя помнікі. Я зайшоў на тэрыторыю, і на ўласныя вочы пабачыў два зьнявечаныя пахаваньні. Калі я прыйшоў на могілкі, там былі міліцыянты»? — кажа Віктар.

Дзяжурны бабруйскага ўпраўленьня ўнутраных спраў пацьвердзіў, што могілкі сапраўды апаганілі. Колькі пашкоджана надмагільляў, ён не ўдакладніў.

3 чэрвеня ў Магілёве невядомыя апаганілі памятны знак ахвярам Галакосту. Помнік залілі карычневай фарбай.

Сёлета ў тым жа Бабруйску ў былым будынку езуіцкага касьцёлу зьявіліся антыкаталіцкія надпісы. У лістападзе 2011 году невядомыя сьпісалі агароджу мясцовай сынагогі антысэміцкімі лёзунгамі і пабілі вокны. Увесну 2011-га акт вандалізму быў зьдзейсьнены на габрэйскіх могілках Асіповічаў. Былі разьбітыя й паваленыя некалькі надмагільляў.

0
елена / Адказаць
18.06.2012 / 22:51
Ведь какой грех на душу берут! Нелюди!
0
Фрост / Адказаць
19.06.2012 / 01:23
Падказка для паліцыстаў: "Таргаш" Шляпа"Лом"Шрам"Рема"Адольф",можа Бабрускае р.н.е.запытаеце,мянты?
0
Алексей / Адказаць
19.06.2012 / 09:38
После слов Виктора знак вопроса лишний.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру