Яго будуць напаўняць паступова на працягу месяца, каб не пашкодзіць Нёману. Катлаван каля ГЭС ўжо пачалі падтапліваць, а часовую дарогу для будаўнічай тэхнікі прыбіраюць. Невялікі фотарэпартаж з Гродзенскай ГЭС падрыхтаваў карыстальнік гродзенскага форума sembat.

Абсталяванне ГЭС тыпавое, але яе канструкцыя ўнікальная, яна прыстасаваная пад характар Нёмана. Пакуль можна толькі меркаваць, як павядзе сябе рака. Эколагі, праціўнікі ГЭС, сцвярджаюць, што ўзровень вады ў раёне горада апусціцца прыкладна на метр, як гэта здарылася пасля будаўніцтва падобнай гідраэлектрастанцыі ў Каўнасе. Энергетыкі абяцаюць, што гэтага не здарыцца і ваганні ўзроўню вады ў вадасховішчы падчас працы ГЭС не пашкодзяць прыродзе і рацэ.

Першапачаткова Гродзенскую ГЭС задумвалі як частку сістэмы. Планавалася будаўніцтва Нямноўскай ГЭС ніжэй па цячэнні ракі. Пакуль гэты праект адклалі. Прынамсі, у гэтым годзе Нямноўскай ГЭС будаваць не збіраюцца, фінансаванне не прадугледжана.

Гідраэлектрастанцыя на Нёмане стане самай буйной у Беларусі, але пры гэтым яе магутнасці хопіць, да прыкладу, толькі на патрэбы жылога сектара Гродна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?