19.06.2012 / 14:34

Андрэй Хадановіч атрымаў прэмію імя Збігнева Даміняка 1

Яна ўручаецца найлепшаму перакладчыку польскай паэзіі.

20 чэрвеня ў Лодзі адбудзецца сустрэча з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам, старшынёй Беларускага ПЭН-цэнтра. Падчас сустрэчы адбудзецца і ўганараванне паэта прэміяй імя Збігнева Даміняка, якая штогод уручаецца найлепшаму перакладчыку польскай паэзіі на славянскія мовы.

Андрэй Хадановіч перакладаў Рычарда Крыніцкага, Чэслава Мілаша, Адама Міцкевіча і іншых выбітных паэтаў.

Сустрэча ў Лодзі адбудзецца, а 18-й, па адрасе Roosevelta 17. Уваход вольны.

ЮУ

0
готландскія пустэльнікі / Адказаць
20.06.2012 / 12:14
Такі фэншуім! Даёш Крыніцкага ў асобным томе!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру