19.06.2012 / 14:05

Red Hot Chili Перцаў 6

Менеджар маладога гурту паабяцаў «расхітаць зуб» музычнаму журналісту.

Менеджар гурта Green Pepper Аляксандр Перцаў даслаў ліст з знявагамі і пагрозамі музычнаму журналісту Змітру Безкаравайнаму за тое, што ён сказаў нядобрае слова на адрас каманды ў сваім прыватным блогу. Журналіст бачыць усе падставы, каб звярнуцца ў суд, але лічыць, што Перцаў ужо сам сябе пакараў…

Канфлікт між менеджарам Green Pepper (і да ўсяго бацькі вакаліста каманды) Аляксандра Перцава з музычным журналістам Змітром Безкаравайным пачаўся пасля заўвагі апошняга ў сваім прыватным блогу з нагоды навіны пра запіс другога альбома каманды. «Будзе такая ж какашко, як дэбют ці трошачкі палепей?», — напісаў Зьміцер. Гэты пост выклікаў неадназначную рэакцыю ў Аляксандра Перцава, які даслаў журналісту ліст з знявагамі, абразамі, пагражаючы таму «разгайдаць зуб», калі ён яшчэ нешта напіша. Гэты ліст цалкам цытуецца ў блогу Змітра Безкаравайнага.

«Мой каментар быў не пра асобы музыкаў, а менавіта пра альбом. То бок аніяк гэта нельга тлумачыць як персанальную абразу. А вось яго адказ якраз персанальная абраза з пагрозамі, —
кажа Зміцер. — Ствараецца ўражанне, што гэты чалавек гатовы пераследваць абразамі і пагрозамі любога блогера, які напіша пра творчасць гурта Green Pepper нешта, што не адпавядае яго думкам».

Аляксандр Перцаў пацвердзіў у размове з Tuzin. FM, што гэты ліст яго аўтарства, але звярнуў увагу на тое, што ён стаў вынікам доўгай размовы. «Я адэкватны і выхаваны чалавек. Першапачаткова я звяртаўся да Змітра на „вы“ і прасіў, каб ён прынёс прабачэнні і прыбраў сваё выказванне.

Так, гэта яго прыватны блог, але чытаюць яго ля двух тысячаў чалавек. Навошта гэта выносіць? Пакінь сваё меркаванне пры сабе!
Па выніку ж, з кантэксту быў выдзернуты апагей майго негатыву. Зрэшты, і там няма брыдкаслоўяў і знявагаў, усе словы літаратурныя», — кажа Аляксандр.
На яго думку, Безкаравайнага «задушыла жаба» з той нагоды, што Green Pepper зараз піша альбом у Рыме і Лондане
(Зміцер досыць нізка ацаніў іх дэбютную працу).
Зміцер Безкаравайны кажа, што калі б яго сапраўды ветліва папрасілі, ён бы прыбраў пост, аднак ніякіх «адэкватных» лістоў не атрымліваў.
Затое хамскіх каментароў ад Перцава мае досыць, прычым як выказаных у каментарах у блогу, так і дасланых прыватна (усе яны захаваныя). Журналіст сцвярджае, што ніякага асаблівага стаўлення да Green Pepper у яго няма.
«Гурт не тое, каб суцэльна кепскі — музыкі добра валодаюць інструментамі, але з матэрыялам пакуль што бяда.
У гэтым кантэксце пафаснае паведамленне пра Лондан і Рым было сапраўды смешным.
Хлопцы яшчэ проста вельмі маладыя — на момант запісу дэбютніка ім было 16, зараз недзе 18. Аляксандр і сам часам на гэта спасылаецца, як на нейкае апраўданне.
Мне падаецца, што вялікая яго памылка, — і як менеджара гурту, і як бацькі вакаліста, — у тым, што ён адразу пачаў прасоўваць яшчэ не абстраляны гурт па-сур’ёзнаму: з афіцыйным альбомам, зь вялікай прэзентацыяй, з занадта гучнымі заявамі. А
калі ты лезеш у дарослы шоў-біз, то і ацэньваюць цябе па-даросламу», —
заўважае Зміцер Безкаравайны. Ён кажа, што мае ўсе падставы, каб звярнуцца ў суд, але не бачыць сэнсу распачынаць справу: «Мне здаецца, што ён сам сябе пакараў ужо і да таго ж нашкодзіў свайму сыну. Калі ён прынясе прабачэнні — добра, калі не — няхай гэта будзе на яго сумленні».

Аляксандр Перцаў гатовы прынесці публічныя прабачэнні. Але толькі пасля прабачэньняў на свой адрас. «Першы крок зрабіў усё ж ён.

Пасьля свайго „прабачце“, Зміцер атрымае ў трыццаць разоў болей выбачэнняў».

Што да музыкі, то менеджар Green Pepper заўважыў, што

ў апошнія дні цікавасць да гурту істотна ўзрасла і колькасць праслухоўванняў іх трэкаў у сеціве стала большай.
Праўда, наўрад ці гэты канфлікт адаб’ецца на рэпутацыі гурту станоўчым чынам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
расшатать зуб - это устойчивое выражение / Адказаць
19.06.2012 / 18:11
письмо - целиком можно рассматривать как продолжение дискуссии, начатой словом "какашко". За дискредитацию музыкальной критики вполне можно какашко затолкать в источник словоговорения.
0
какшко - она как бумеранг / Адказаць
19.06.2012 / 18:12
вернулась в бросившего. лучше Безкаравайному попрасить прощение и написать о слобости альбома как и подобает критику, а не какашкописателю.
0
Перцаў мае рацыю / Адказаць
19.06.2012 / 18:16
Музыкальная крытыка Беларусі - спрэс крытыны.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру