Ужо некалькі месяцаў глыбачане жывуць нібыта на будаўнічай пляцоўцы.
Як і пад «Дажынкі», пад Дзень беларускага пісьменства і друку, які сёлета будуць адзначаць 2 верасня, выдаткоўваюцца значныя сродкі на добраўпарадкаванне. Таму ў Глыбокім цяпер няспынна дзе кладуць плітку, дзе паднаўляюць будынкі на цэнтральных вуліцах, а дзе і нішчаць старую забудову.
Прыкладам, пад новую аўтастаянку знішчылі пабудову XVIII стагоддзя, рытуальную габрэйскую
«Вось дзе гатэль, то бліжэй на 20 метраў і была тая міква. Казалі, што ўсё вызначана — што яе будуць рэстаўраваць пад нейкі турыстычны аб’ект, пад офіс. І вось — цяпер стаянка. Нібыта галоўная мэта — адрэстаўраваць будынак райвыканкама і ўнівермага».
Спадар Скрабатун дзівіцца: сяміпавярховы цагляны будынак райвыканкама «ўцяпляюць», як гэта робяць з жылымі дамамі — «абшываюць» панелямі з адмысловых матэрыялаў. Што яшчэ больш дзіўна — гэткім самым чынам «уцяпляюць» універмаг:
«Нармальны быў будынак. Не, столькі грошай убухаюць, пад „футра“ затынкуюць… А во — гэта яшчэ шэдэўр! Сучасную „хрушчоўку“ перарабілі пад барока! Ліштвы навесілі з пенапласту, усё такое. Не, можа, гэта і прыгожа… але каб сучасны будынак перарабіць пад даўніну?»
На думку краязнаўцы, сучасныя будынкі лепей было не чапаць — той самы райвыканкам праз 30–40 гадоў таксама стаў бы ўжо помнікам архітэктуры. Варта было б пашкадаваць і старыя дрэвы — іх месцамі спілоўваюць, пакідаючы голыя плешкі.
Голая плешка ўтварылася і ў тым месцы, дзе яшчэ месяц таму быў помнік Леніну. Помнік знеслі, і, паводле некаторых звестак, на гэтым месцы будзе галерэя скульптурных бюстаў знакамітых ураджэнцаў Глыбоччыны. У прыватнасці, заснавальніка беларускага тэатра Ігната Буйніцкага, мастака і пісьменніка Язэпа Драздовіча, авіяканструктара Паўла Сухога і нават прэм’
«Мне чыноўнік адзін казаў, што будуць бюсты нашых славутых землякоў, Ластоўскага, Сухога… Я не ведаю нават, верыць гэтаму ці не!»
Асаблівае веры спадар Уладзімір не дае, бо не бачыць зрухаў у патрыятычным кірунку — здавалася б, набліжаецца Дзень беларускага пісьменства і друку, а беларушчыны ў Глыбокім ніяк не пабольшала. У якасці прыкладу Уладзімір Скрабатун паказвае на красамоўную шыльду Глыбоцкага кансервавага завода, дзе напісана «Купцовъ» —
«І гэта будзе якраз у цэнтральнай частцы свята! І ўвогуле да Дня беларускага пісьменства я не бачыў, каб памянялі хоць адну шыльду. На дарозе ўказальнікі памянялі, яны былі
Каб вярнуць ёй гістарычнае найменне Замкавая, трэба перарабіць шмат дакументаў і пячатак, патлумачылі Уладзіміру Скрабатуну. А гэта каштуе шмат грошай. Тым не менш, на новых шыльдах «улица Ленина» таксама напісаная
Шмат якія будынкі на гэтай цэнтральнай вуліцы яшчэ ў рыштаваннях, хоць у «пашпартах будаўнічых аб’ектаў» пазначана, што значную частку іх павінныя былі здаць яшчэ ў пачатку чэрвеня.
Каментары