Падчас лонданскага фестывалю Lift, на якім «Свабодны тэатр» ставіў спектакль «Minsk 2011», адбыўся скандал. Як паведаміў у сваім блогу рэжысёр Свабоднага тэатра Уладзімір Шчэрбань, невядомы мужычына цягам усяго спектакля каментаваў яго словамі «гэта хлусня».

«Гэта прагучала ў той момант, калі Дзяніс Тарасенка распавядае, як яму амапаўцы зламалі рэбры на Чарнобыльскім шляху. Прычым не проста распавядае, а нават паказвае. І раптам — ГЭТА ХЛУСНЯ!

Вядома, мы крыху расслабіліся ў Брытаніі і крыху забыліся аб правакацыях на спектаклях. Тым больш, такі дзень — 40 крытыкаў і журналістаў у зале. Дзяніс узяў невялікую паўзу і проста сказаў: — „Гэта не хлусня“ — І далей працягнуў спектакль…»

А ў самым канцы,

калі акцёры выйшлі на паклон, ён сфатаграфаваў кожнага з іх, а пасля звярнуўся да залы з прамовай, у якой назваў калектыў тэатра «несапраўднымі беларусамі»,
«праплачанымі». Пасля чаго дэманстратыўна сышоў.

Паколькі актыўнасць мужчыны прыцягнула ўвагу памочнікаў рэжысёраў яшчэ падчас самога спектакля, то падчас выхаду на паклон ягоную рэакцыю было вырашана зняць на відэа.

Пасля

з’явілася інфармацыя, што мужчына прынёс з сабой скрынку з сырымі яйкамі і чакаў акцёраў у вестыбюлі
тэатра, аднак ахова паспела адабраць іх і прымусіла правакатара выдаліць усе здымкі.

Як самі акцёры, так і гледачы заўважаюць, што выступ правакатара добра «ўпісаўся» ў канву спектакля і крытыкі нават прапанавалі ўставіць ягоны маналог у пастаноўку.

Кім мог быць гэты чалавек?

Для правакатара-профі ягоныя дзеянні выглядаюць трохі дзіўна — надта наіўна збудаваная сама правакацыя.
І эпізод з яйкамі выглядае дзіўна — для беларусаў не характэрна настолькі моцна выказваць пачуцці нават на Радзіме, што ўжо казаць пра Лондан. Але калі паглядзець на выпадак як на піяр-ход, то, варта сказаць, што атрымалася ўдала і аўтарская задумка спрацавала ідэальна як у творчым, так і ў рэкламным плане.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?