Паводле рэсурсу meteoinfo.by, у Лельчыцах (Гомельская вобласць) слупок тэрмометра падняўся да адзнакі плюс 35 градусаў, што на 1,7 градуса больш ранейшага абсалютнага максімуму, зафіксаванага 19 чэрвеня 1999 г. у Жлобіне (Гомельская вобласць). Другое месца занялі Жыткавічы з 34,2 градуса цяпла.
Абсалютны чэрвеньскі максімум тэмпературы паветра для краіны за ўвесь перыяд метэаралагічных назіранняў роўны 35,6 градуса (23 чэрвеня 1964 года ў Беразіно). Такім чынам, для падзення рэкорду не хапіла 0,7 градуса.