20.06.2012 / 12:06

Нямігу хочуць ушчыльніць 16-павярховым бізнэс-цэнтрам 7

Да канца гэтага года на Нямізе можа пачацца чарговая будоўля.

Беларуска-іранскі банк ЗАТ «Банк Гандлёвы Капітал» плануе ўзвядзенне буйнога офіснага комплексу ў раёне плошчы Багушэвіча. Аб’ект праектуецца паміж музычным тэатрам, старым домам з чырвонай цэглы і будынкам «Беларусбанка». Эскізы апублікавала на сваім сайце «Творчая майстэрня-7».

Як сказана ў апісанні праекта, аб’ект ўключае цэнтр банкаўскіх паслуг, офісныя памяшканні, гараж-стаянку, рэстаран. Будынак 6-16-павярховы, уяўляе сабой два аб’ёмы, злучаныя двухпавярховай «базай».

— Цяпер усё толькі на стадыі эскізнай прапрацоўкі, — сказаў Дзмітрый Мушынскі, в.а. старшыні праўлення ЗАТ «ГК Банк». — Вонкавы выгляд, паверхавасць, забяспечанасць паркоўкамі — гэтыя і іншыя моманты яшчэ будуць узгадняцца з Мінгарвыканкамам. Праект будзе сумесным з іншымі кампаніямі. Пакуль жа гэты ўчастак зямлі знаходзіцца ва ўласнасці ў трох праваўладальнікаў, сярод якіх наш банк не лічыцца.

Як плануецца, у 6-павярховым будынку размесціцца банк, а ў 16-павярховымбізнэс-цэнтр класа А. Аб’ём інвестыцый стане вядомы толькі пасля зацверджання праекта.

На супрацьлеглым баку вуліцы рыхтуецца пляцоўка для будаўніцтва 35-павярховага гатэля Perspolis (таксама на сродкі іранскага інвестара), праект якога спарадзіў дыскусію на горадабудаўнічым савеце. У прыватнасці, прэтэнзіі экспертаў датычылі афармлення фасада і паверхавасці. Праектаваны будынак банка таксама будзе дастаткова высокім. Ці дарэчны чарговы «кавалак шкла» на Нямізе?

— Няхай гэта вырашаюць прафесійныя архітэктары, — адказвае Дзмітрый Мушынскі. — Наша кампетэнцыя — грашовыя пытанні.

0
аматар прыгожай архітэктуры / Адказаць
20.06.2012 / 12:50
Яшчэ адна ўбогая каробка ў цэнтры - колькі можна! Архітэктары, інвестары, ну, ўключыце фантазію, калі ёсць што ўключаць! Такое ўражанне, што з другой паловы ХХ-га стагоддзя архітэктурай і будаўніцтвам займаюцца людзі, якія бачылі толькі квадратныя кубікі ў дзіцячым садку.
0
Кабета / Адказаць
20.06.2012 / 13:13
Пусть строят, насколько я помню там рядом несколько таких зданий, похожих друг на друга из стекла, там банки распологаются, потом дальше идет здание "Лукойл"....
0
Кабета / Адказаць
20.06.2012 / 13:16
Только единственное , что....я бы повернула бы его в другую сторону, чтобы сначала шла часть здания с небольшим кол-вом этажей, а потом уже сама высотка. А то , когда начинается с самой высокой части, то что-то не то.....
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру