20.06.2012 / 12:15

Галоўны архітэктар Мінска: я б забараніў будаваць у сталіцы «панэлькі» 18

Мінск — камфортны горад?

Галоўны архітэктар сталіцы Аляксандр Пятроў лічыць, што цалкам. Нават нягледзячы на тое, што сярод еўрапейскіх гарадоў-мільённікаў у Мінска самая шчыльная забудова.

— Напрыклад, насельніцтва Варшавы амаль такое ж, як у нас, — 2 млн 200 тысяч чалавек. А плошча Варшавы ў два разы большая за плошчу Мінска, — сказаў Пятроў газеце «Звязда». — Насельніцтва Вільні складае каля 800 тыс. чалавек, між тым яе плошча таксама ў два разы большая за мінскую.

Тым не менш галоўны архітэктар лічыць Мінск вельмі зручным горадам. Галоўная перавага — кампактнасць, у сталіцы Беларусі за кошт кароткіх адлегласцяў няма аўтамабільных калапсаў, як у Маскве і Санкт-Пецярбургу.

— Да таго ж у нашым горадзе вельмі добрая планіровачная структура. Многія еўрапейцы, прыязджаючы сюды, кажуць, што ў Мінску вельмі лёгка арыентавацца. Гэта і для мясцовых жыхароў вельмі зручна. Акрамя ўсяго іншага, дзякуючы рацыянальнай планіроўцы ў нас няма вялікай цеснаты.

Аляксандр Пятроў панаракаў на тое, што пакуль існуе забарона на выкарыстанне ворных земляў: праз гэта былі адкладзеныя планы па асваенні раёнаў у Навінках і Шчомысліцы. Яшчэ адна праблема горада — залішняе будаўніцтва танных сацыяльных дамоў, якія не ўпрыгожваюць сталіцу і спрыяюць «раздзіманню» яе насельніцтва.

— Я наогул бы забараніў будаваць у Мінску панэльныя дамы: іх ужо зашмат для сталіцы, — заявіў Пятроў. — Яны недарагія і больш за ўсё спрыяюць павелічэнню насельніцтва горада: людзі з правінцыі купляюць у іх кватэры, у выніку чаго працягваецца прырост сталічных жыхароў.

На жаль, прыватнае меркаванне архітэктара, хай і галоўнага, наўрад ці зменіць сітуацыю. Панэльнае домабудаванне, лічаць эксперты будаўнічага рынку, найбліжэйшым часам застанецца найбольш актуальным для Мінска. Прычына на паверхні: людзі чакаюць ад дзяржавы таннага жылля, расчараваць людзей дзяржава не можа.

0
Несцераў / Адказаць
20.06.2012 / 12:21
Вам дай волю, вы гэты Мінск разбудуеце да Маладэчна з Мірам. Лукашэнка-ж быў казаў, што хоча забараніць будаўніцтва новых дамоў у Мінску. Было-б сказана. Прычына на паверхні: людзі чакаюць ад дзяржавы таннага жылля, расчараваць людзей дзяржава не можа. =========== Праблема не ў танным жыллі як такім, а ў дарагіх грошах. У Галандыі любы можа ўзяць іпатэку пад 5 працэнтаў на 30 год. Для гэтага не трэба быць нейкім "ільготнікам".
0
цэгла / Адказаць
20.06.2012 / 12:23
А сам Пятроу и его родители видно родились в золотом мерседесе в центре Минска. Небось сам тоже из провинции выходец. Вот такие больше всего и взбухают против провинции. не нравится - едь живи в провинцию, если тебе тесно.
0
з Менску / Адказаць
20.06.2012 / 12:43
На самой справе склалася вялікая дыспрапорцыя паміж насельніцтвам Менска і агульным насельніцтвам Беларусі. А эканамічныя метады заахвочвання да пераразмеркавання жыхароў даўно працуюць ва ўсім свеце. Найбольш тыповы - мясцовы падатак на продаж. На выручаныя ў Менску грошы можна было бы адрамантаваць дарогі, палепшыць якасць медыцынскіх і адукацыйных паслуг у населеных пунктах з недахопам насельніцтва. Вось і не трэба было бы лезці ў сталіцу за вышэйшай якасцю жыцця.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру