20.06.2012 / 12:34

Руку чатырохгадовага хлопчыка заціснула ў шклопакеце 1

Бабуля і мама самастойна не змаглі вызваліць дзіця.

У нядзелю, 17 чэрвеня, у Астраўцы чатырохгадовы хлопчык знаходзіўся ў кватэры разам з бабуляй і мамай. Акно шклопакета было прычынена ў рэжыме «праветрыванне», г.зн. пад кутом 45 градусаў.

Пакуль жанчыны займаліся хатняй працай, дапытлівы малы прасунуў руку ў акно.

Жанчыны прыбеглі ў пакой на плач дзіцяці: яго ручка была заціснутая ў шклопакеце. Самастойна вызваліць яе яны не змаглі і выклікалі ратавальнікаў.

Ратавальнікі ў лічаныя хвіліны вызвалілі хлопчыка. У медыцынскай дапамозе ён не меў патрэбы і пабег гуляць далей.

0
Я / Адказаць
20.06.2012 / 14:14
**Акно шклопакета было прычынена ў рэжыме «праветрыванне», г.зн. пад кутом 45 градусаў.** Дзе там 45 градусаў ?? Вы калi-небудзь расчынены шклопакет бачылi ? Там мо 10 якiх..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру