Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі ноччу па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі дажджы.

У асобных раёнах моцныя дажджы, навальніцы.
Вецер пераменных напрамкаў 5–10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад +10°С на поўначы да +18°С на паўднёвым захадзе, максімальная днём +16–23°С, па поўдні +24–30°С.

У Мінску заўтра раніцай і днём часам дождж, магчыма навальніца. Вецер пераменных напрамкаў 5–10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13–15°С, максімальная днём +17–19°С.

У наступныя двое сутак па Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі.

22 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі навальніцы, моцныя дажджы.
Вецер усходняй чвэрці 5–10 м/с, днём па поўдні пры навальніцах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12–19°С, максімальная днём ад +16–21°С па поўначы да +25–30°С па поўдні краіны.

У суботу, 23 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, ноччу па ўсходзе ў асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі навальніцы. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12–19°С, максімальная днём +17–24°С, па поўдні да +26°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?