20.06.2012 / 14:36

Рыгор Серыкаў. Прымусовая падпіска на мясцовую газету... даслаў чытач 3

У фонд дальні, у фонд блізкі,
Дай на тое, дай на гэта…

Прымусовая падпіска
На мясцовую газету,
У фонд дальні, у фонд блізкі,
Дай на тое, дай на гэта…

Упішыся, распішыся,
Пухне ведамасць ад лічбаў…
Ты наступны, варушыся!
Усё сур’ёзна і публічна!

-Што? Не хочаш даць унёсак
Сваёй лепты ў спіс хаўрусны?
Ах, які ж ты неданосак!
Бачыш ты, які распуснік!

Мы выхоўваем студэнтаў,
Байкі баем ім пра годнасць,
Пра няскоранасць паэтаў,
Гераізм, высакароднасць…

А назаўтра, мой харошы,
Галаву схіліўшы нізка,
Пакладзеш няхоццю грошы:
Прымусовая падпіска...

0
Ганьба карнаму рэжыму! / Адказаць
21.06.2012 / 10:12
Выдатна, сп. Рыгор!
0
Марыся / Адказаць
21.06.2012 / 12:28
Цудоўны верш! Вучаніца-аднаднеўка
0
Беларусачка / Адказаць
22.06.2012 / 21:03
а яшчэ сам жа напішы артыкул ў гэтую газету, пра цябе напішуць, сам выпішы і сам чытай!..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру