20.06.2012 / 16:06

Найбліжэйшымі днямі ўлады прымуць рашэнне пра ўшчыльненне забудовы ва Уруччы 5

Найбліжэйшымі днямі мінскія ўлады прымуць рашэнне адносна праблемы ўшчыльнення жылой забудовы ў мікрараёне Уручча-2.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 20 чэрвеня паведаміў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Аляксандр Пятроў.

Як сцвярджае Пятроў,

пры праектаванні сямі дамоў на пяці выдзеленых участках не былі парушаны нарматывы ні па шчыльнасці насельніцтва, ні па азеляненні. Хутчэй за ўсё, для зніжэння нагрузкі на тэрыторыю будзе пабудаваны на адзін дом менш, сказаў чыноўнік.

«Распрацоўшчыкі праектаў па параметры максімальнай шчыльнасці перавысілі норму, але з улікам рэканструкцыі тэрыторыі яны норму не парушылі. Для таго каб вярнуцца да параметраў без уліку рэканструкцыі, дастаткова прыбраць адзін дом», — падкрэсліў прадстаўнік Мінгарвыканкама.

Разам з тым ён адзначыў: «Я разумею пазіцыю жыхароў мікрараёна, якія не хочуць, каб перад іх дамамі штосьці будавалася, але з іншага — гэта праяўленне нейкага калектыўнага эгаізму».

Паводле слоў кіраўніка камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва, ва Уруччы «някепскія паказчыкі па азеляненні». Забяспечанасць зялёнымі ўчасткамі на аднаго жыхара складае 15,8 квадратнага метра пры норме 9–10. «Калі б пабудавалі ўсе запраектаваныя дамы, там забяспечанасць некалькі паменшылася б — да 13,6 квадратнага метра, але ў любым выпадку гэта вышэй за норму», — адзначыў спецыяліст.

Сёння, паводле слоў Пятрова, «узважваецца рашэнне, як пагасіць гэты шум». «На дом, супраць будаўніцтва якога пратэстуе грамадскасць, ужо створана таварыства дольнікаў, там будуе УКБ Першамайскага раёна. Калі мы гаворым, што дом не будзе будавацца, гэтых дольнікаў трэба кудысьці размяркоўваць і шукаць новыя месцы. Яны разлічвалі на жыллё, уносілі грошы і не вінаватыя, што ўзнікла такая сітуацыя. Пытанне вырашаецца, і я думаю, што яно будзе найбліжэйшым часам вырашана з максімальным улікам інтарэсаў жыхароў, але не з поўным. У гэтай сітуацыі мы ўсіх задаволіць не можам: можа быць пакрыўджаны забудоўшчык, могуць быць пакрыўджаны жыхары», — лічыць кіраўнік камітэта.

Як паведамлялася раней, 6 красавіка кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей даручыў юрыдычнай службе на працягу тыдня правесці ўважлівую праверку законнасці ўшчыльнення забудовы ва Уруччы-2. Такое распараджэнне было дадзена паводле вынікаў сустрэчы Макея з грамадскай актывісткай Валянцінай Малюцінай. Пакуль вынікі праверкі не вядомыя.

Барацьба жыхароў мікрараёна супраць ўшчыльнення забудовы вядзецца ўжо сем гадоў.
Падставай для чарговага звароту грамадзян у шэраг інстанцый, у тым ліку ў Адміністрацыю прэзідэнта, стаў пачатак будаўніцтва першага з сямі запраектаваных у раёне дамоў.

0
Алесь / Адказаць
20.06.2012 / 18:26
А хто ўстанавіў гэтыя нормы? Чаму 10 кв.м., а не 20? Які разумнік гэта вылічыў? Які разумнік у 21 стагодзі праектуе дамы і не думае дзе жыхары будуць паркаваць свае машыны? Прыгожы Менск ператвараецца ў брудную маскву :(
0
Антон Астаповіч / Адказаць
20.06.2012 / 22:29
Поўны фуфел ад чыноўнікаў. Ёсць горадабудаўнічыя ТКП, дзе ўсталяваны ўсе нарматывы, па якіх можна рабіць разлікі. І згодна ТКП дадзенае ўшчыльненне не вытрымлівае аніякай крытыкі. А нашыя слугі народа вешаюць локшыну ў адкрытую толькі з адным разлікам. Падаўляючая большасць не валодае нарматывамі, а кіруецца эмоцыяй. Калі зрабіць разлікі, у пісьмовай форме даслаць у выканкам і задаць пытанне пра парушэнне ўсталяваных нормаў, а значыць і законаў, яны пачнуць ужо спасылацца не на нарматыўныя разлікі , а займацца брутальным падманам, у першую чаргу, што праект узгоднены жэстачайшым і абмеркаванню не падлягае.
0
Эгаiстычныя малпы з дубiнамi, прэч у аграгарадкi! / Адказаць
21.06.2012 / 00:56
Дык, так, дольнiкi не вiнаватыя, а вiнаватая лукашня з гарвыканкама. Чакаем экзэкуцыi вiнаватых!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру