Як паведаміў старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Баранавіцкага ГАУС Аляксей Гецьман, на працягу двух дзён ад аўтаўладальнікаў паступіла 40 заяў аб крадзяжах люстэркаў з транспартных сродкаў. Пры гэтым корпусы люстэркаў зламыснік не чапаў — выцягваў толькі «шкельцы».

Па падазрэнні ў здзяйсненні крадзяжоў быў затрыманы жыхар Баранавічаў, які, па словах Аляксея Гецьмана, ужывае наркотыкі і раней быў неаднаразова асуджаны за здзяйсненне крадзяжоў і незаконнае захоўванне наркатычных рэчываў.

Люстэркі, як высветлілася, гараджанін здымаў не з мэтай далейшага продажу. «Ён іх проста закапаў на гародзе, — сказаў Аляксей Гецьман. — Навошта ён гэта зрабіў, мужчына расказаць не змог. Растлумачыў, што быў «пад кайфам».

Выкрадзенае выяўлена і вернута ўладальнікам. Дарэчы, самае дарагое з выкрадзеных люстэркаў (улічваючы, што аўтаўладальніку давялося б набываць яго разам з корпусам) было ацэнена пацярпелым ў суму каля 1,5 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?