20.06.2012 / 19:23

Спонсары «арабскай вясны» разбілі намёты ў цэнтры Мінска 21

Дні культуры Катара.

«Яны такія дзіўныя», — першае, што чую на пляцоўцы ля Філармоніі ад сталай жанчыны. «Я ўвогуле не ўяўляю, што гэта за краіна», — адказвае сяброўка.

Тым не менш, зявак і сапраўды ахвотных падзівіцца на катарскую экзотыку даволі шмат. Трэці дзень на плошчы Якуба Коласа разбітая катарская культурная вёска.
Катар — невялікая краіна на арабскім паўвостраве. На поўдні мяжуе з Саўдаўскай Аравіі, з усіх іншых бакоў абмываецца водамі Персідскай затокі. Гэтая краіна адна з найбагацейшых. Малы Катар займае трэцяе месца ў свеце па запасах прыроднага газу. ВУП краіну на душу насельніцтва самы высокі на гэтай планеце менавіта ў Катары — 93 тысячы даляраў.
Эмір Катара 60-гадовы Хамад бін Халіфа Аль Тані. Да гэтага эмірам быў ягоны бацька, але ў 1995 у змове з іншымі сямейнікамі Аль Тані захоплівае ўладу, ягоны бацька тады быў з візітам у Швейцарыі. Былы эмір дзевяць гадоў пражыў на выгнанні ў Францыі і толькі ў 2004 вярнуўся на радзіму. Цікавая гісторыя, згадзіцеся.
Нярэдка катарскага эміра называлі галоўным спонсарам «арабскай вясны» — рэвалюцый у Тунісе, Егіпце, Лівіі, паўстанне ў Сірыі. Увогуле Катар лічыцца апорай заходняга свету ў арабскім рэгіёне. З Дохі працуе сусветнавядомы канал «Аль-Джазіра».

У Катары пройдзе чэмпіянат свету па футболе 2022 года.

Катарцы маюць шчыльныя кантакты з Беларуссю. Сёлета арабскую краіну наведаў Віктар Лукашэнка, сустракаўся з эмірам. Летась лётаў туды і сам Лукашэнка. Катарцам паабяцалі долю ў новых прадпрыемствах па здабычы калійных угнаенняў на Акцябрскім і Петрыкаўскім радовішчах, а таксама распрацоўцы ў Беларусі радовішчаў жалезнай руды.
Што датычыць Дзён культуры, то паглядзець было на што. Мужчыны ў нацыянальным строях, з шаблямі з аднаго боку, і кабурой — з іншага, спявалі нацыянальныя песні, білі ў бубны. А то проста сядзелі на засланых перад Філармоніяй дыванах, ці ў шатры пад партрэтамі любімага эміра. «Даўно тут сядзім», — згадваецца з «Белага сонца пустыні».
Дзяўчаты ўтварылі вялікую чаргу, каб на руках катарскія майстрыхі налявалі ім узор хной. Гэта ўпрыгожванне называецца «мендзі» і трымаецца каля трох тыдняў. Не меншая чарга стаяла і каля ўпрыгожванняў з перлін і з бутэлечкамі пахошчаў.
Катарская кухня была таксама прадстаўленая. Нейкімі аладкамі і блінамі. Паспрабаваць, праўда, іх так і не атрымалася:)

А вось майстры па вырабе шкатулак, ці мініятурных караблёў карысталіся меншай папулярнасцю.

Здаецца, мінчукі былі задаволеныя такой імпрэзай.

Зміцер Панкавец, Фота: Сяргей Гудзілін

0
туды-сюды / Адказаць
20.06.2012 / 19:37
"А вось майстры па вырабе шкатулак, ці мініятурных караблёў карысталіся меншай папулярнасцю." - чамусьці заўсёды крыўдна, калі больш цікавыя рэчы мала каму патрэбныя.
0
Колхозный бандит / Адказаць
20.06.2012 / 19:54
У нас многовекторная внешняя политика. Где крикуны о полном подчинении страны рашке? Кричать не мешки грузить, особенно когда уровень развития формировался в подворотне.
0
padarozhny / Адказаць
20.06.2012 / 20:02
Мабыць, усё ж такі "дзён культуры", а ня "дней".
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру