20.06.2012 / 21:07

Пакалечаных птушанят баклана ўсыпілі 27

Чашніцкія ветэрынары прыйшлі да высновы, што птушаняты баклана з адрэзанымі дзюбамі не жыццяздольныя.

Таму было прынята рашэнне усыпіць няшчасных птушак.

Сёння спецыялісты (ветурач, эколагі і супрацоўнікі МНС) адлавілі і ўсыпілі першых 10 птушанят — з дапамогай снатворнага. Потым «утылізавалі». Аб такім развіцці падзей паведамляе «Камсамолка» са спасылкай на начальніка Чашніцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрыя Чарнавусава. Газета піша, што «пакуль птушанё кормяць бацькі, яно яшчэ можа пажыць, але, калі птушаняты стануць на крыло, яны не змогуць самастойна харчавацца».

І ўсыпленне — адзіны гуманны выхад у гэтай сітуацыі…

Напярэдадні ўвечары, калі стала вядома аб трагедыі, у Чашніцкім райвыканкаме прайшло пасяджэнне па гэтым пытанні. На возеры Лукомскае, дзе былі знойдзеныя знявечаныя птушкі, міліцыя абследавала тэрыторыю. Мясцовае РАУС праводзіць расследаванне па гэтым факце і шукае вылюдкаў.

0
VALKYRIJA / Адказаць
20.06.2012 / 21:46
Вось у мяне пытанне... А што гэта першы год такое??? Такі галодны час беларускага "раю" прыйшоў? Ці раней такое ж назіралась? Толькі не даходзіла да адэкватнага грамадства... Што кажуць "прыёмшчыкі" гэтых дзюбаў????
0
Wojsza / Адказаць
20.06.2012 / 21:54
Sumna, ale dziaskuj Boża +
0
! / Адказаць
20.06.2012 / 21:55
Раю грамадству зьвярнуць увагу на беспрэдзел, якi робiцца на мясакамбiнатах! Там жа кожны дзень забiваюць сьвiнюшак, кабылкау ды кароукау!!! Я плакаю!
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру