20.06.2012 / 21:22

У Інтэрнэце з'явіўся ролік пра турыстычны патэнцыял Беларусі + відэа А Вам спадабалася? 43

Беларусь прэзентуецца ў ім, у тым ліку, як краіна казіно.

Рэкламны ролік на замову Нацыянальнага агенцтва па турызме зняла кампанія «БелМедыяПрадакшн». На рэалізацыю праекта выдзелена 40 млн рублёў.

Згодна з умовамі конкурсу, у прэзентацыйным роліку працягласцю адна хвіліна

«павінны быць адлюстраваныя аб’екты турыстычнай інфраструктуры — Мірскі замак, Белавежская пушча, Мінск-Арэна, Нацыянальная бібліятэка, агракомплекс, забаўляльныя клубы, казіно і іншыя»,
таксама відэа павінна быць «прыгожым».

Меркавалася, што ролік пра Беларусь будзе цалкам гатовы да 26 верасня 2011 г., аднак у шырокай аўдыторыі магчымасць ацаніць працу з’явілася толькі 15 чэрвеня 2012 г., калі ролік выклалі на YouTube.

Паводле tio.by

0
Ян Саплівы Першы / Адказаць
20.06.2012 / 21:27
Сорам ім ганьба, спадары - панове... Краіна казіно ды прастытутак.(((
0
Sh_Holmes / Адказаць
20.06.2012 / 21:35
Файны ролік, прыгожы.
0
Наталя / Адказаць
20.06.2012 / 21:44
Вельмi нагадвае ролiкi з Еўрабачання
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру