Наталля Лебедзева.
Спіс з 1996 прозвішчаў афіцэраў польскай арміі, расстраляных паводле загаду Сталіна ў Беларусі ў 1940 г., у Расійскім дзяржаўным ваенным архіве адшукала гісторык Наталля Лебедзева. Пра гэта ў чацвер напісала Gazeta Wyborcza.
Гэта спіс, які ўключае ў сябе імёны, прозвішчы, імёны па бацьку 1996 чалавек, вывезеных з турмаў НКВД у Брэсце, Пінску, Баранавічах, Гродне, Беластоку і іншых гарадах на беларускіх землях,занятых Чырвонай арміяй па стане на 5 сакавіка 1940 г.
«Я даўно падазравала, што сляды таго, што даследчыкі называюць „беларускім катынскім спісам“, трэба шукаць у архівахПрадчуванне мяне не падманула», — сказала прафесар Лебедзева, якая ўваходзіць у склад15-й брыгады каннвойных войскаў, якая ў 1940 г. дыслакавалася ў Беларусі і перапраўляла зняволеных НКВД ў сталіцу рэспублікі.
Беларускі катынскі спіс —
гэта запоўненыя ад рукі (мяркуючы па почырку, адной асобай) табліцы з прозвішчамі, імёнамі і імёнамі па бацьку вязняў,якіх
Ёсць таксама інфармацыя куды, адкуль, і куды іх транспартавалі.
Сталі вядомыя прозвішчы нквдыстаў, якія складалі расстрэльныя спісы ў асобных гарадах. У Брэсце гэта быў лейтэнант Рыгор Фінкельберг, у Пінску — лейтэнант Аляксандр Купрыянаў, ў Вілейцы — лейтэнант Мікалай Кажэўнікаў, а ў Беластоку — капітан Ізраіль Пінзур...
ў Мінск звезлі больш за 1800 з 1996 згаданых у спісе асобаў. На думку прафесара Лебедзевай, 99% у Мінску былі і расстраляныя —у той самы час, што і афіцэраў у Катыні, Цверы і Харкаве.
Неўзабаве Wyborcza надрукуе спіс цалкам.
На наступны дзень у тым, што апрылюднены прафесарам Наталляй Лебедзевай спіс з’яўляецца “беларускім катынскім спісам” усумніліся польскія гісторыкіз Асяродку KARTA. Яны сцвярджаюць, што знойдзеныя дакументы – гэта “кнігі рэгістрацыі асобаў, адканваяваных у 1939-1940 г. спецканвоем 15 брыгады канвойных войскаў НКВД СССР".
Гісторыкі “Карты” кажуць, што ў “кнігах рэгістрацыі” фігуруюць асобы, арыштаваныя ў Беларусі ад восені 1939 да вясны 1940.
«Мы высветлілі на падставе тых кніг некалькі дзясяткаў прозвішчаў патэнцыйных ахвяр з беларускага катынскага спісу. Аднак частка прозвішчаў – гэта асобы, якія пасля арышту трапілі ў лагеры”, —цытуе Тvp.info. Дадаецца, што звесткі пра вязняў з знойдзенага спісу ёсць у тамах “Індэксу рэпрэсаваных”.
Асяродак “Карта” (KARTA) ад 1988 года складае “Індэкс рэпрэсаваных ” і займаецца вывучэннем лёсаў польскіх грамадзянаў, рэпрэсаваных савецкай уладай у 1939—1956 гадах. У Расіі шматгадовым партнёрам “Карты” з’яўляецца таварыства “Мемарыял”.
“Не ведаю, канечне, якія дакументы яшчэ ёсць у распараджэнні “Газеты Выборчай”, але скан, пададзены на яе старонцы, праўдападобна, нам вядомы, як і архіў 15 брыгады канвойных войскаў”, -- кажа супрацоўнік “Мемарыялу” прафесар Аляксандр Памятных.
На жаль, загадка беларускага спісу, апошняя загадка Катынскай трагедыі, застаецца нераскрытай.
Раней чыноўнікі сцвярджалі, што беларускага катынскага спісу папросту не існуе.
Падчас
23 снежня 2011 Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне пра беларускі катынскі спіс, заявіў, што «ніводнага паляка на тэрыторыі Беларусі знішчана не было».«У нас аказаліся толькі перасыльныя пункты», — казаў ён. Больш за тое, на думку Лукашэнкі, палякаў у Беларусі не расстрэльвалі, магчыма, таму, што баяліся рэакцыі мясцовага насельніцтва.
Ва ўнісон сведчылі і афіцыйныя архівісты. Так, Уладзімір Адамушка, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі, у маі 2012 казаў: «Вы ведаеце, чаму з’явіліся так званыя расійскі і ўкраінскі спіс, а няма беларускага? Яго ніхто не складаў, бо гэтыя спісы складаліся ў месцах, дзе праводзіліся непасрэдна рэпрэсіі супраць гэтых грамадзянаў. Чаму быў расійскі спіс
Дзе ж могуць ляжаць ахвяры расстрэлаў
Гісторык Ігар Кузняцоў дапускае, што яны пахаваныя ў Трасцянцы.
Версія, што палякаў у Беларусі не расстрэльвалі, баючыся рэакцыі насельніцтва, не вытрымлівае крытыкі. Варта адзначыць, што і ў часе раскопак у Курапатах былі знойдзены асабістыя рэчы вырабу міжваеннай Польшчы ці з надпісамі на польскай мове, якія могуць паходзіць толькі з пахаванняў 1939–1941 гадоў.
У Беларусі ад рук саветаў загінула, паводле ацэнак гісторыкаў, каля 200 тысяч чалавек.