19 чэрвеня кампанія «Cgates» прадставіла новую паслугу для жыхароў і гасцей Вільні — бясплатны доступ да Інтэрнэту.

Падключыцца да бясплатнага Інтэрнэту цяпер можна ў найбольш папулярных месцах Старога горада: на Нямецкай (Вокечу), на Ратушнай плошчы (Rotušės aikštė), у дворыку Дома настаўніка, у скверах К.Сірвідаса (K.Sirvydų skveras) і С. Манюшкі (S.Moniuškos skveras).

Пра наяўнасць бясплатнага Інтэрнэту паведамляюць спецыяльныя плакаты.

Пра наяўнасць бясплатнага Інтэрнэту паведамляюць спецыяльныя плакаты.

Да бясплатнага Інтэрнэту можна падключыцца з тэлефона, планшэта або ноўтбука.
Генеральны дырэктар кампаніі «Cgates» Паўлюс Дамбраўскас на прэзентацыі новай паслугі абяцаў, што хуткасць падлучэння будзе не менш за 2 Mb/с — дастатковая не толькі для праверкі электроннай пошты, але і для паўнавартаснага пошуку інфармацыі ў інтэрнэце, прагляду фатаграфій ды інш.

У бліжэйшы час да зоны бясплатнага інтэрнэту падключаць Кафедральны пляц і плошчу Кудзіркі, а таксама Віленскую.

Кампанія «Cgates» прадастаўляе бясплатны інтэрнэт і ў Каўнасе (Коўне) на алеі Лайсвес.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?