Газета "Камерсант" назвала гэта здарэнне «драмай на расійскім выдавецкім рынку», а Альянс незалежных выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў РФ заклікае пісьменнікаў і выдаўцоў згуртавацца перад абліччам немінучай пагрозы: у Расіі выдавецтва «Эксмо» (лідэр па накладах) паглынае іншае выдавецтва - «АСТ» (мае найбуйнейшы выдавецкі партфель).

«АСТ» завінавацілася дзяржаве 8 мільярдаў рублёў падаткаў. У кампаніі такіх грошай няма -

гэтая сума больш чым на 2 млрд руб. перавышае гадавы абарот «АСТ». Але закляты супернік кампаніі, «Эксмо», абвясціў, што гатовы дапамагчы, заплаціўшы ў бюджэт гэтую суму. Партал openspace.ru амаль адкрыта называе гэтую ласку рэйдарскім захопам. У выніку Алегу Новікаву - гендырэктару «Эксмо», віцэ-прэзідэнту Расійскага кніжнага саюза і грамадскай арганізацыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва «ОПОРа Расіі» - будзе належаць 80% рынку без уліку спецыяльных і навучальных выданняў. Дзве рыскі да партрэта гэтага чалавека і бізнэсоўца: 1) летась
Новікаў апынуўся ў цэнтры скандалу, звязанага з кніжнай серыяй «Сталініст», - тады ён спакойна заявіў, што «лічыць сябе абавязаным адпавядаць густам сваіх чытачоў, а не цэнзураваць іх»; 2) паўгода таму Новікаў быў адзіным прадстаўніком ад вялікіх выдавецтваў на сустрэчы дзеячаў культуры з Пуціным.

Адна з самых вялікіх небяспек цяпер - калі кнігі «АСТ» пачнуць распрадаваць па дысконтных цэнах. Усе крамы Расіі будуць заваленыя дзіка таннымі і часта вельмі нядрэннымі кнігамі. Гэта прывядзе да жудаснага крызісу ў цэнаўтварэнні.

Масавы распродаж кніг АСТ абрыне рынак - на аднаўленне спатрэбіцца некалькі гадоў.
Акрамя таго, выдаўцы сур'езна асцерагаюцца аб'яднання ключавых кніжных сетак пад кіраваннем «Эксмо», у некаторых рэгіёнах «Эксмо» будзе кантраляваць пад 100% кніжнага гандлю! Што тычыцца расейскіх пісьменнікаў, дык пакуль яны маўчаць, хоць да гэтага частка іх дружна мітынгавала супраць Пуціна, адкрыта выказваючы сваю грамадзянскую пазіцыю. Але гэта маўчанне вытлумачальна: ад Новікава, а не ад Пуціна, залежыць зараз выплата аўтарскіх ганарараў і друкаванне іх кніг наогул.

Такім чынам, вельмі

высокая верагоднасць таго, што ў Расеі (і ў Беларусі), людзі будуць чытаць тую літаратуру, якую абярэ для іх «Эксмо» - выдавецтва-манапаліст з сумніўнай рэпутацыяй.

* * *

Па выніках 2011 года

выдавецтва "Харвест", найбуйнейшы прадстаўнік выдавецкай групы «АСТ» у Беларусі, выдала 46% мастацкай літаратуры краіны па назвах і каля 90% -- па накладах.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?