«Ужо сёмы месяц вядзецца праверка падатковай інспекцыяй мяне і маёй сям’і», — кажа лідар АГП.

«Мы на траіх маем 3 адміністрацыйныя справы, — сказаў Лябедзька. — А вось зараз паведамленне аб прадастаўленні дэкларацыі аб даходах за восем гадоў атрымала сястра маёй жонкі і яе муж.

Гэта ўжо нагадвае мне тактыку выпаленай зямлі.

Сілавікі такім чынам хочуць стварыць дыскамфорт у адносінах нашай сям’і і сваякоў.

Бо відавочна, што проста так звычайных людзей, досыць далёкіх ад палітыкі, правяраць, ды яшчэ за восем гадоў, ніхто не стане. Гэта адкрытая палітычная замова.
І я мяркую, што на гэтым спіс не будзе вычарпаны.

І мяне такое не здзіўляе. Застрашванне, ціск і іншыя брудныя прыёмы і правакацыі — гэта ўсё з арсенала сённяшняй улады. Яны думаюць, што такая сітуацыя будзе вечная. І гэта вялікая памылка. За ўвесь прыйдзецца несці адказнасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?