Не стала легендарнага форварда тбіліскага «Дынама» і зборнай СССР Рамаза Шэнгелія. Ён пайшоў з жыцця ў 55 гадоў. Прычынай смерці стаў інфаркт.

З 1973 па 1988 гады Шэнгелія выступаў за кутаіскае «Тарпеда» і тбіліскае «Дынама». Затым правёў год у шведскім «Хольмсундзе».

У чэмпіянатах СССР Шэнгелія правёў 358 матчаў і забіў 149 мячоў. Таксама ў яго актыве 10 галоў у 26 матчах за зборную СССР. З «Дынама» Шэнгелія выйграваў чэмпіянат СССР, Кубак краіны, Кубак уладальнікаў кубкаў. Двойчы быў прызнаны найлепшым гульцом СССР.

Пасля заканчэння кар’еры Рамаз Аляксандравіч працаваў у Федэрацыі футбола Грузіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?