Сёння Аляксандр Лукашэнка прымаў з дакладам прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.

Паводле словаў Мясніковіча, беларуская эканоміка працуе ўстойліва, даходы насельніцтва растуць. «Задача аб выхадзе на Br4-4,1 млн. сярэдняга заробку няпростая, але будзем імкнуцца да таго, каб гэта было выканана», — адзначыў прэм’ер-міністр. Ён канстатаваў, што пакуль бюджэтнікі адстаюць па ўзроўні даходаў.

«Прэзідэнт даручыў, каб з 1 жніўня і ў кастрычніку бягучага года была павышана тарыфная стаўка першага разраду. Гэта дасць магчымасць павысіць зарплаты работнікаў бюджэтнай сферы. З улікам росту рэнтабельнасці продажаў і прадукцыйнасці працы будуць павялічвацца і даходы работнікаў прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў», — праінфармавалі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?