Беларусь і Расія дасягнулі прынцыповай згоды ў пытанні фармавання холдынга на базе МАЗа і КамАЗа. Гэта вынікае з інфармацыі, распаўсюджанай прэс-службай Аляксандра Лукашэнкі па выніках даклада кіраўніку дзяржавы прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Асобна было абмеркавана тое, як урад плануе рэалізоўваць дамоўленасці, дасягнутыя 15 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу на сустрэчы прэм’ераў Беларусі, Расіі і Казахстана. Гэта датычыцца ўзгодненай прамысловай палітыкі і інтэграцыі прампрадпрыемстваў ва ўмовах Адзінай эканамічнай прасторы.

«Гэтая інтэграцыя для беларускага боку выгадная. Па-першае, гэта аб’яднаны рынак аўтамабіляў, на якім сёння мы прадаём 77 працэнтаў прадукцыі МАЗа. І галоўнае, што сюды мы можам увайсці праз кааперацыйныя пастаўкі, гэта значыць спецыялізацыі ўжо ў рамках аб’яднанага холдынга, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. — У нас яшчэ ёсць холдынг „Аўтакампаненты“, які, мы лічым, можна будзе актыўна ўключыць у кааперацыю з гэтым аб’яднаным холдынгам».

«Прынцыповая згода ўласнікаў КамАЗа па гэтым пытанні ёсць», — паведаміў прэм’ер-міністр. Аляксандр Лукашэнка таксама даў прынцыповую згоду. Цяпер урад зоймецца падрыхтоўкай неабходнага пакета дакументаў, каб дакладваць кіраўніку дзяржавы пры прыняцці канчатковага рашэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?