Выбарчую сістэму Беларусі мяняць не плануецца, паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Як адзначыла Лідзія Ярмошына, да рэформ выбарчай сістэмы трэба падыходзіць вельмі ўмерана.

На яе думку, змешаная сістэма, калі дэпутацкія мандаты падзелены на мажарытарныя і партыйныя, Беларусі не падыходзіць.
Акругі ў такім выпадку будуць вельмі вялікімі. Дастаткова ўявіць, што ў такім горадзе, як Бабруйск, дзе колькасць выбаршчыкаў амаль 130 тыс. чалавек, працуе адзін дэпутат. Выбаршчыкі практычна страцяць магчымасць трапіць да яго на прыём, прывяла прыклад кіраўнік ЦВК.

Больш таго, у няроўных умовах аказваюцца і самі дэпутаты, дадала яна. Мажарытарыі нясуць хоць нейкую персанальную адказнасць перад выбаршчыкамі, а тыя, хто прайшоў у парламент па партыйных спісах — не. Яны звязаны выключна воляй сваёй фракцыі. Але работу парламента трэба будаваць на аднолькавых прынцыпах.

Таму ў выпадку рэформы трэба выбіраць: або мажарытарная выбарчая сістэма, або прапарцыянальная. Але ў Беларусі нічога мяняць не плануецца, падкрэсліла Лідзія Ярмошына.
Прынамсі, Лукашэнка ніколі не паведамляў аб такіх намерах. Больш таго, ён заўсёды падкрэслівае, што цяперашняя мажарытарная выбарчая сістэма не выклікае праблем і поўнасцю адпавядае нашым рэаліям, заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?