У Балгарыі знайшлі сярэднявечную магілу «вампіра», якім, як мяркуецца, мог быць вядомы пірат і мэр горада Сазопаля Крывіч.

Магіла манастырскага некропаля, дзе быў знойдзены шкілет.

Магіла манастырскага некропаля, дзе быў знойдзены шкілет.

Час і месца пахавання «вампіра з Сазопаля» сапраўды дазваляюць ідэнтыфікаваць яе як меркаваную магілу Крывіча.

Час і месца пахавання «вампіра з Сазопаля» сапраўды дазваляюць ідэнтыфікаваць яе як меркаваную магілу Крывіча.

Яшчэ адзін прыклад «вампірскага пахавання» - жаночы чэрап з цаглінай, устаўленай у сківіцы, быў знойдзены падчас раскопак брацкай чумной магілы ў Венецыі. Лічылася, што ажылыя мерцвякі могуць пакідаць магілы, піць кроў людзей і разносіць чуму.

Яшчэ адзін прыклад «вампірскага пахавання» - жаночы чэрап з цаглінай, устаўленай у сківіцы, быў знойдзены падчас раскопак брацкай чумной магілы ў Венецыі. Лічылася, што ажылыя мерцвякі могуць пакідаць магілы, піць кроў людзей і разносіць чуму.

Цяпер, каб паглядзець на нябожчыкаў з алергіяй на сонца і часнок, што выпаўзаюць начамі з скляпоў, каб паласавацца крывёю мірных грамадзян, трэба ісці ў лунапарк або ў кіно. Але калісьці яны ўспрымаліся як неад’емная частка рэальнасці, якая нясе пагрозу людзям.

Яшчэ раз

усвядоміць ментальную дыстанцыю, якая аддзяляе нас ад адносна нядаўняга мінулага Еўропы, дапамагла археалагічная знаходка ў балгарскім горадзе Сазопаль, размешчаным на беразе Чорнага мора недалёка ад папулярнага курорта Бургас.

Падчас раскопак сярэднявечнага некропаля ў раёне манастыра Святога Мікалая, якія ўзначальваў дырэктар Археалагічнага музея Сазопаля Дзімітр Неднеў,

былі знойдзеныя 2 шкілеты, грудныя клеткі якіх прабітыя завостранымі жалезнымі штырамі. Адзін шкілет належаў мужчыну, другі — жанчыне.

Форма і размяшчэнне штыроў (якія хутчэй за ўсё былі б выдаленыя з целаў, калі б смерць наступіла ад раненняў, што ў выпадку штыроў, якія не з’яўляюцца зброяй, малаверагодна) не пакідае ніякіх сумневаў, што моцныя і дакладныя ўдары ў грудзі былі нанесеныя з рытуальнымі мэтамі ўжо пасля смерці. Менавіта так —

пасмяротным прыбіваннем нябожчыка — у сярэднявеччы жывыя імкнуліся засцерагчы сябе ад хцівых мёртвых,
якія, як лічылася, маглі прынесці ім шкоду нават з магіл.

«У гэтых шкілетах няма нічога незвычайнага. Яны ўсяго толькі ілюструюць вядомую і даўнюю традыцыю, якая існавала ў некаторых балгарскіх вёсках аж да першага дзесяцігоддзя ХХ стагоддзя», — каментуе знаходку дырэктар Музея нацыянальнай гісторыі Балгарыі прафесар Бажыдар Дзімітраў, сам ураджэнец Сазопаля.

Цяпер шкілеты адпраўленыя ў Сафію, каб стаць часткай пастаяннай музейнай экспазіцыі. Балгарскія археолагі лічаць, што

ў адной з «вампірскіх» магілаў былі пахаваныя парэшткі чалавека па імені Крывіч, які жыў у XIV стагоддзі.
У Крывіча была рэпутацыя пірата і бандыта, якая, аднак, не перашкодзіла яму прабіцца ў шэрагі мясцовай шляхты і нават стаць кіраўніком Сазопаля:
у сярэднявеччы (зрэшты, як у некаторых краінах і цяпер) навыкі рабаўніка і прайдзісвета такой кар’еры хутчэй дапамагалі, чым перашкаджалі.

На пасадзе сазопальскага мэра Крывіч паказаў сябе з найгоршага боку: у няпростыя часы, калі на моры гаспадарылі піраты і рабагандляры, а памежны порт быў прадметам дамаганняў Балгарскага царства і Візантыі,

Крывіч не здолеў зрабіць жыццё гараджан, якія, мяркуючы па сведчаннях гісторыкаў, наогул ад яго нямала нацярпеліся, больш бяспечным і спакойным.
У канчатковым выніку,
паказаўшы жахлівую некампетэнтнасць падчас чарговай аблогі, ён фактычна здаў Сазопаль генуэзцам, якія яго разрабавалі. Не выключана, што гэта было зроблена за хабар
ці гарантыі, што мэр і яго памагатыя не будуць забітыя марадзёрамі.

«У такіх магілах побач з вялікімі манастырамі хавалі прадстаўнікоў гарадской шляхты. Мяркуючы па ўсім, у нябожчыка, прабітага жалезным штыром, была такая кепская рэпутацыя пры жыцці, што пацярпелыя ад яго забабонныя гараджане вырашылі ахаваць сябе пасля яго смерці, абставінаў якой мы пакуль не ведаем. „Сазопальскі вампір“ сапраўды мог быць Крывічам», — кажа прафесар Дзімітраў.

«Вядома, вампірам, якімі іх прадстаўляюць цяпер у кіно, Крывіч пры жыцці не быў. Але мярзотнікам сапраўды быў.
Згодна з паданнямі, распаўсюджанымі сярод славян у сярэднія вякі, душа кепскага чалавека не адпраўлялася на той свет, але заставалася ў целе, пакутавала і часам магла пакідаць магілу і піць кроў жывёл і людзей. Такую душу сімвалічна забівалі — не з дапамогай зброі, а з дапамогай спецыяльна завостранага жалезнага штыра», — тлумачыць прафесар.

Сазопальская знаходка яшчэ раз нагадвае, што

славянскія Балканы, а таксама заселеныя славянамі Цэнтральная і Усходняя Еўропа былі арэалам, з якога міфы пра вампіраў распаўсюджваліся па Еўропе, прымаючы часам форму сапраўднай масавай істэрыі
(дастаткова ўспомніць знакамітыя «Вампірскія справы» XVIII стагоддзя), пакуль не набылі сваю класічную форму дзякуючы гатычным і віктарыянскім раманам — крыніцам натхнення сучасных галівудскіх сцэнарыстаў.

Паводле інфармацыі Дзімітрава, у Балгарыі знойдзена ўжо каля ста пахаванняў са шкілетамі, прабітымі жалезнымі штырамі, і ў знаходцы яшчэ аднаго «балгарскага вампіра» няма нічога экстраардынарнага. Незвычайнае толькі ганаровае месца пахавання крывасмока — манастырскі некропаль, яго прыналежнасць да шляхты і магчымая ідэнтыфікацыя з пэўнай гістарычнай асобай. У гэтым сэнсе

ў сазопальскай знаходкі ёсць усе шанцы папоўніць спіс знакамітых сярэднявечных крывасмокаў з Улада III Цэпеша (Дракулы) і графіні Лізаветы Баторы яшчэ адным вампірам — мэрам і піратам Крывічам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?