Матчы Еўра-2012 паказваюць на «Беларусь-2». Гульні каментуюць 5 журналістаў — Павел Баранаў, Аляксандр Дзмітрыеў, Уладзімір Навіцкі, Сяргей Новікаў ды Аляксандр Цвячкоўскі.

Матч адкрыцця — Польшча — Грэцыя — каментаваў Уладзімір Навіцкі. Гульню Расія — Чэхія каментаваў Сяргей Новікаў.

Першы ўчорашні чвэрцьфінал каментавалі два Аляксандры — Дзмітрыеў і Цвячкоўскі.

Мяркуецца, што сённяшнюю гульню паміж зборнымі Германіі і Грэцыі будзе каментаваць А. Цвячкоўскі, суботні матч Францыя — Іспанія — П. Баранаў, а Англію — Італію — Уладзімір Навіцкі.

Паўфіналы даверылі каментаваць Навіцкаму і Новікаву, а фінал будуць весці Цвячкоўскі і Баранаў.

На Вашую думку, хто найлепш каментуе футбол? Пажадана аргументаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0