Беларусь і Расея маюць уніфікаваць пошліны на ўвоз аўтамабіляў. Пра гэта заявіў на прэс‑канфэрэнцыі пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў.
Гандлёва‑эканамічнае пагадненьне Беларусі й Расеі, падпісанае Фрадковым і Сідорскім 23 сакавіка, вядзе да ўніфікацыі мытаў на аўтамабілі, — заявіў пасол.
Гэта будзе азначаць скачок цэнаў на патрыманыя аўтамабілі эўрапейскіх вытворцаў. І бум на аўтарынках у пэрыяд да ўвядзеньня ў сілу новых нормаў.
0
0
0
0
0
0