У выхадныя па ўсёй Беларусі Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.
У мэтах арганізацыі бяспекі дарожнага руху ДАІ будзе ўзмоцнена кантраляваць выкананне хуткасных рэжымаў, фізічны стан кіроўцаў і выкананне правілаў пешаходамі.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС, у мэтах своечасовага папярэджання парушэнняў правілаў дарожнага руху і прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму пад асаблівым кантролем будуць знаходзіцца:

аўтадарогі М-1 Брэст — Мінск — мяжа РФ, М3 Мінск — Віцебск, М5 Мінск — Гомель, М4 Мінск — Магілёў, Р23 Мінск — Мікашэвічы, Р28 Мінск — Маладзечна.

Сіламі Мінскай ДАІ арганізуецца адпрацоўка МКАД. Спецпадраздзяленне дарожна-патрульнай службы «Страла» будзе адпрацоўваць Аршанскі, Талачынскі, Маладзечанскі, Баранавіцкі, Смаргонскі раёны, а таксама тэрыторыі, сумежныя з месцамі масавага адпачынку.

У найбольш неспрыяльных раёнах краіны будуць праведзены спецыяльныя мерапрыемствы «Фільтр» і «Павуцінне». Пры наглядзе за дарожным рухам максімальна задзейнічаюцца наяўныя тэхнічныя сродкі выяўлення парушэнняў («Арэна», «Візір», «Аўтаўраган», «Кулон» і «Зоркі»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?