Віцебскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка, які знаходзіцца ў магілёўскай калоніі № 19, змешчаны ў штрафны ізалятар.

Як паведаміла жонка Каваленкі Алена, яна атрымала ліст ад мужа, датаваны 17 чэрвеня. «У асноўным ён піша пра сямейныя абставіны, але апошні абзац пісаў відавочна ў спешцы. Ён вельмі ірваны і няскончаны. У ім ён піша, што ў калоніі яму далі 2 парушэнні, адміністрацыя персанальна правярае яго тумбачку, за ім усталяваны персанальны нагляд, яго не пускаюць на спартпляцоўкі.

Акрамя таго, ад яго ўвесь час патрабуюць напісаць прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта.
У канцы ліста ён паведамляе, што ў яго быў толькі што канфлікт з адным з зняволеных, якога ён лічыць правакатарам, і не выключыў, што яго змесцяць у штрафны ізалятар «, — паведаміла Алена Каваленка.

22 чэрвеня па сваім крыніцах яна даведалася, што муж 18 чэрвеня быў змешчаны ў штрафны ізалятар на 10 сутак. «З сабой яму не дазволілі ўзяць ні ежы, ні лекаў, ні паперы, ні асадкі», — адзначыла Алена.

Акрамя таго, яна паведаміла, што са спісу 15 неабходных Каваленку лекаў адміністрацыя калоніі дазволіла перадаць яму толькі пяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?