У камеру да экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча падсадзілі чалавека, імаверна, хворага на СНІД. Па словах жонкі Статкевіча Марыны Адамовіч, гэты зняволены двойчы ўскрываў вены і запырскаў сцены крывёй. Толькі пасля гэтага ён быў выведзены з камеры.

«Паважаныя сябры! Вымушана паведаміць вам, што сітуацыя вакол Мікалая Статкевіча, экс-кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года, які да гэтага часу знаходзіцца ў турме № 4 горада Магілёва, стала сур’ёзна абвастрацца. Прычынай для гэтага паслужыла яго чарговая адмова ў напісанні прашэння аб памілаванні. Такая прапанова было зроблена яму на гэтым тыдні. Пасля чаго ў камеру СІЗА, дзе ўтрымоўваецца Мікалай Статкевіч, быў змешчаны новы зняволены, верагодна хворы на СНІД. На неаднаразовыя патрабаванні вывесці яго, у тым ліку і ад самога зняволенага, супрацоўнікі спецпадраздзялення ў масках, пра якія мы ўжо амаль забыліся, толькі смяяліся і запіхвалі яго назад у камеру. Чалавек, у якога магчымая наяўнасць СНІДу, двойчы ўскрываў вены, і быў выведзены з камеры толькі пасля таго, як уся камера была акрываўленая. Я расцэньваю гэта як чарговую правакацыю супраць Мікалая Статкевіча, якая ўяўляе пагрозу непасрэдна яго жыцця», — заявіла Марына Адамовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0