27 сакавіка было прынятае рашэньне аб абраньні новага япіскапа Бабруйскага і Быхаўскага. Ім стаў 33‑гадовы ераманах Серафім, у сьвецкім жыцьці Аляксей Беланожка.

Ён нарадзіўся ў 1973 г. у Сьвярдлоўску (цяпер Екацярынбург, Расея), прыняў манаскі пострыг. Скончыў Менскую духоўную сэмінарыю (1994), унівэрсытэт у Салоніках (Грэцыя, 2000), Цюбінгенскі ўнівэрсытэт (Нямеччына, 2001), Менскую духоўную акадэмію (2003). Мае навуковую ступень кандыдата багаслоўя. Зьяўляецца прарэктарам Інстытуту тэалёгіі БДУ, апроч БДУ працуе ў Менскай духоўнай сэмінарыі і Менскай акадэміі. Выкладае Сьвятое Пісьмо Старога і Новага Запаветаў, а таксама бізанталёгію. Зьяўляецца клірыкам Сьвята‑Духавага катэдральнага сабору. У сфэру навуковых інтарэсаў уваходзіць багаслоўе апостала Паўла, на гэтую ж тэму абараняў дысэртацыю.

Нагадаем, што ў сьнежні 2006 г. Сынод вырашыў вызваліць з пасады япіскапа Бабруйскага і Быхаўскага прэасьвяшчэннага Пятра, якога адправілі ў Віцебскі манастыр.

Часова кіраваньне Бабруйскай япархіяй пераняў япіскап Магілёўскі Сафроній, цяпер жа адбылося новае прызначэньне. Сан япіскапа ераманах Серафім атрымае ў Менску.

Фота з сайту Інстытуту тэалёгіі БДУ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?