У Галоўным упраўленні ўнутраных спраў МУС Беларусі складзены топ-10 тавараў, якія за апошнія два месяцы канфіскаваныя з абароту па прычыне неадпаведнасці арыгіналу альбо нелегальнага ўвозу ў краіну.

На першым месцы — цыгарэты і элітнае спіртное.
Толькі за май супрацоўнікі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі канфіскавалі тытунёвых вырабаў на 1,5 мільярда рублёў. Большую частку гэтых цыгарэт планавалася паставіць у краіны Балтыі і Заходняй Еўропы. Некаторыя партыі, схаваныя ў фурах, выяўлялі на межах.

Далей у рэйтынгу — DVD.

Уласнай пірацкай вытворчасці дыскаў, па сцвярджэннях аператыўнікаў ГУБЭЗ МУС, у Беларусі няма, затое ёсць попыт насельніцтва.
За апошні месяц з незаконнага абароту канфіскавана амаль 9 тысяч дыскаў з прыкметамі кантрафактнасці.
На трэцяй пазіцыі размясціліся мабільныя тэлефоны.
Большасць мадэляў як па выглядзе, так і па «начынні» далёкія ад арыгіналаў, але з прычыны цаны ават на іх знаходзяцца купцы. Па абноўленых за май дадзеных, з рознічнай сеткі канфіскавана кантрафактных тэлефонаў на 229 мільёнаў рублёў.

Чацвёртую пазіцыю ў рэйтынгу заняла мэбля. Гэта адносны «пачатковец» у таварах, якія спрабуюць падрабіць і прадаць як арыгінал.

За апошні час было адразу некалькі буйных скандалаў, звязаных з несанкцыянаваным выкарыстаннем альбо запатэнтаванай тэхналогіі вытворчасці або дызайну мэблі.
Ад дзеянняў нядобрасумленных бізнесоўцаў, у прыватнасці, пацярпелі акцыянернае таварыства «Ольса» і мэблевая фабрыка «Лагуна». Урон, нанесены апошняй, склаў амаль 320 млн рублёў.

У сярэдзіне топ-10 размясціліся абутак і адзенне. Толькі за май супрацоўнікі службы БЭЗ канфіскавалі абутак пад вядомымі гандлёвымі маркамі больш чым на 28 мільёнаў рублёў.

На шостым месцы — імпартная касметыка.

Сёмы радок у рэйтынгу займаюць аўтазапчасткі. Адсутнасць у прадпрымальнікаў дакументаў на тавар кажа аб тым, што гэтыя дэталі несертыфікаваныя і ўвезеныя ў Беларусь незаконна. А значыць,

запчасткі невядомых вытворцаў могуць выдавацца за брэндавыя.
Некалькі апошніх праверак выявілі дзясяткі парушэнняў у рэалізацыі аўтадэталяў.
У прадпрымальнікаў канфіскавалі запчасткі пад таварнымі знакамі Kayaba, Liqui Moly, Blauer на 512 мільёнаў рублёў.

На восьмым месцы — аграхімікаты. Грузавікі з угнаеннямі час ад часу курсуюць як з Расіі ў Беларусь, так і ў зваротным кірунку. І выпадкі, калі на тавар няма суправаджальных дакументаў, не рэдкасць.

За май міліцыянты канфіскавалі сотні тон аграхімікатаў пад таварнымі знакамі фірмы Du Pont, Basis і Trend 90. Кошт канфіскаванага тавару склаў 481 млн рублёў.

Дзявятае месца заняла бытавая тэхніка. У ГУБЭЗ МУС заяўляюць, што

сёння наўрад ці ўяўляецца магчымым дакладна даведацца, дзе выраблены той ці іншай электрачайнік (калі гаворка не ідзе аб буйных гандлёвых сетках). Таму за вядомымі брэндамі бытавой тэхнікі, якая прадаецца на рынках, можа хавацца самы танны і няякасны тавар,
папярэджваюць у міліцыі.
Замыкаюць рэйтынг прадукты, у прыватнасці кава і гарбата.
Некалькі тыдняў таму быў затрыманы аўтамабіль індывідуальнага прадпрымальніка з Гродна, у якім знаходзілася 336 пакункаў кавы пад таварнымі знакамі «Жакей» і Maxwell House і 30 пакункаў гарбаты Greenfield. Меркавана кантрафактны тавар на агульную суму 11,6 млн рублёў канфіскавалі для правядзення экспертызы. Не так даўно буйную партыю гарбаты імпартнай вытворчасці канфіскавалі на аптовым рынку «Лебядзіны» пад Мінскам. Як і ў першым выпадку, прадпрымальнік не змог пацвердзіць легальнасць набыцця тавару.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?