Парк савецкай эпохі з’явіцца ў Гомелі, паведаміў кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля Алег Вялічка.

Парк будзе створаны на тэрыторыі Савецкага раёна ў адным са старых мікрараёнаў, напрыклад, дзе ёсць «хрушчоўкі». Яго інфраструктура будзе максімальна набліжаная да мінулай эпохі. У парку плануецца размясціць тэлефонныя будкі, лавы, яткі з марозівам і іншыя элементы, якія нагадваюць савецкія часы.

Адно з цэнтральных месцаў адводзіцца помніку Леніну, які плануюць перанесці з вуліцы Барыкіна.

«Стварэнне такога незвычайнага месцы ў горадзе — цалкам апраўдана, бо ў нас вельмі шмат вуліц, якія нагадваюць пра той час: праспект Кастрычніка, вуліца «60 гадоў СССР» і інш. Наша адміністрацыя не мае намер таксама змяняць сваю назву і будзе рабіць усё, каб мясцовыя жыхары ганарыліся сваім раёнам і яго дасягненнямі «, — сказаў Алег Вялічка.

Да абмеркавання праекта ўлады запрашаюць усіх гамельчукоў.
«У нас шмат крэатыўных людзей, таму ў стварэнні брэнду „савецкі“ і парку савецкай эпохі мы прапануем узяць удзел не толькі кіраўнікоў адміністрацыі, але і моладзь, СМІ і ўсіх зацікаўленых людзей», — адзначыў кіраўнік адміністрацыі.

Алег Вялічка дадаў, што гэта не адзіны праект па добраўпарадкаванні раёна. Так, напрыклад, у верасні да свята горада ў парку «Фестывальны» будзе адкрыта Алея закаханых. Гэта будзе своеасаблівая зона адпачынку з тэматычнымі лавамі, аркамі, ліхтарамі і малымі архітэктурнымі формамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?