Самы папулярны аператар кабельнага тэлебачання ў Беларусі, кампанія МТІС, павялічыла тарыфы на свае паслугі. Найбольш істотна падаражэў «сацыяльны пакет» — шэсць прапагандысцкіх каналаў. Сярод іх
Прагляд кожнага з іх цяпер каштуе 270 рублёў у месяц, а не 190 рублёў, як раней.Рост тарыфу склаў 42%.
Астатнія каналы падаражэлі ў меншай ступені. За кожны з іх давядзецца плаціць не 600 рублёў, а 630 рублёў. Рост тарыфу — 5%.
Папярэдняе падаражанне было зафіксавана ў снежні 2011 года. Тады кожны сацыяльны канал стаў каштаваць на 27% больш.