24.06.2012 / 16:05

«Мы - мінчукі, і гэты горад - наш» — выступ гурту «Рэха» на вул. К. Маркса 21

У траўні гэтага года вуліца Карла Маркса набыла статус пешаходнай па выходных днях. Аднак трэба заўважыць, што пакуль, акрамя перакрытага руху траспарту, вуліца не вельмі моцна адрозніваецца ад іншых. Людзі не спяшаюцца выходзіць на цэнтр праезжай часткі, музыкі і мастакі не спрачаюцца за месцы пад выставы ды выступы.

Добрым выключэннем 23 чэрвеня стаўся выступ гурта Рэха на прыступках Нацыянальнага музэя гісторыі і культуры. Атмасфера першай мінскай пешаходнай вуліцы на некалькі гадзінаў пераўтварылася ў прыемны еўрапейскі куточак з беларускім каларытам:

Канцэрт на вуліцы К. Маркса быў дазволены Мінгарвыканкамам. Аднак для жадаючых арганізаваць падобнае мерапрыемства трэба зазначыць, што

атрымаць такі дазвол не вельмі складана: трэба патэлефанаваць у аддзел культуры Адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска, які курыруе дадзены праект.
Такім чынам можна зладзіць сваё мерапрыемства ў цэнтры горада без рызыкі быць затрыманымі за несанкцыянаваную акцыю. Быў момант, калі п
адчас выступа гурта “Рэха” супрацоўнікі міліцыі падагналі свой аўтазак, аднак даволі хутка праблема вырашылася
(да міліцыі падыйшоў супрацоўнік з адміністрацыі і паведаміў, што канцэрт дазволены). Выступ “Рэха” працягнуўся і болей за 150 чалавек спакойна пляскалі ў далоні музыкам і распявалі беларусмоўныя песні.

Настасся Шамрэй, Таццяна Гаўрыльчык

0
Доктар / Адказаць
24.06.2012 / 16:13
2 VALKIRIA Паважаная Валькірыя,я ўжо маўчу,не камэнтую.. Хачу Вас тут толькі павітаць!)))
0
Anatol Starkou / Адказаць
24.06.2012 / 16:35
Спадабалася.
0
Rassaer / Адказаць
24.06.2012 / 16:46
очень приятно! если кто-нибудь будет выступать и в следующее воскресенье, обязательно сходим!
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру